Apple Tea
беларускі джазавы гурт з Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Apple Tea» — вядомы беларускі джазавы гурт з Мінска. Адзін з самых вядомых у Беларусі джаз-бэнд, які грае сучасны джаз і ф'южн[1].
Калектыў заснаваны ў 1994 годзе. Першы склад: Ігар Сацэвіч — лідар, бас-гітара, кампазіцыя і аранжыроўкі, Аляксандр Сапега — барабаны, Алег Дарошын — гітара, Андрэй Матлін — саксафоны, Канстанцін Гарачы — клавішныя, Сяргей Ліпкоўскі — фартэпіяна, аранжыроўка.
У розныя гады ў склад гурта ўваходзілі: Віталь Ямуцееў і Андрэй Бандарэнка (саксафоны), Максім Пугачоў — клавішныя («Беларускія Песняры»), Аляксандр Старажук — перкусія («Ляпіс Трубяцкі», 2002). Калектыў ўдзельнічаў у студыйных запісах многіх вядучых музыкаў Беларусі.
Першы з беларускіх гуртоў выдаў альбом у Расіі (1997 год), першыя выдалі відэаверсію сольнага канцэрта «Angry Girls». З 1994 да 1997 музыкі працавалі, як малы склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі, у 2000-2001 — як студыйная група польскай фірмы «PGK Studio International». Па версіі сайта Experty.by альбом «V» заняў трэцяе месца па выніках першых шасці месяцаў 2009 года.[2] 2012 год адзначыўся атрыманнем калектывам Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» ў намінацыі «Лепшы джаз-выканаўца (калектыў)».[3] У 2013 годзе музыкі былі ўганараваны аналагічнай прэміяй, аднак адмовіліся выходзіць на сцэну для яе атрымання і выступу праз тэхнічныя праблемы.[4] Па выніках 2013 года альбом гурта «Ten-Ten» увайшоў у тры з чатырох топ-10 сайта Experty.by (альбом адзначылі эксперты сайта, замежныя эксперты і народныя эксперты).[5]
Гурт Apple Tea неаднаразова ўдзельнічаў у «Джазавых вечарах» ля мінскай ратушы.[6]
У 2005 Apple Tea мелі склад: Ігар Сацэвіч, Аляксандр Сапега, Сяргей Аляксандраў — клавішныя, Ігар Люты — саксафоны, Андрэй Ускоў — гітара. Пад канец 2005 на месца Андрэя Ускова прыйшоў Міхаіл Філіпеня-малодшы, з 2006 з гуртом супрацоўнічаюць саксафаністы Аляксей Кляшчоў і Павел Аракелян, з 2009 — саксафаніст Віталь Ямуцееў.
Remove ads
Дыскаграфія
- 1999 — Angry Girls
- 2000 — Bee Dance
- 2003 — Warsaw Zoo
- 2006 — Instead of You
- 2009 — V[7]
- 2013 — Ten-Ten
- 2015 — М1
Сінглы
Удзел у зборніках
- 2003 — «It’s No Good» — зборнік «Personal Depeche»
- 2014 — «Pink Sigmund» — зборнік «Experty.by - лепшыя беларускія альбомы 2013»[10]
Склад
- Ігар Сацэвіч — бас-гітара
- Аляксандр Сапега — ударныя
- Канстанцін Гарачы — клавішы
- Ігар Люты, Віталь Ямуцееў — саксафоны
- Міхаіл Філіпеня-малодшы — гітара
Зноскі
- Падбярэзскі, Дзмітрый (2010-07-30). Джаз у віртуале і рэале (PDF). Літаратура і мастацтва (3 (4547)): 11. ISSN 0024-4686. Архівавана з арыгінала (PDF) 14 сакавіка 2020. Праверана 2020-03-14.
- Калдун, Дзьмітры. Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
- ТГ. Аkana і Apple Tea: разам весялей . Тузін Гітоў (24 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 22 сакавіка 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads