Akana-NHS

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Akana-NHS» (2003—2007 — NHS-Ethno, 2008 — NHS (NHS — народныя харавыя спевы), таксама вядомы як проста Akana) — беларускі джаз-фолк гурт, створаны на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі ў 2003 годзе мастацкім кіраўніком Ірэнай Катвіцкай[1].

Хуткія факты Жанры, Гады ...
Remove ads

Гісторыя

У інтэрв’ю Русі з Еўрапейскага радыё для Беларусі Ірэна Катвіцкая ўзгадвала, што заснаваць гурт яе падштурхнула афіша канцэрта альтэрнатыўнай музыкі, у якім яна хацела прыняць удзел, дзеля чаго вырашыла хуценька напісаць для імпрэзы песню «Зіначка». Для гэтага яна ўзяла ў саратнікі сваю вучаніцу Анастасію Някрасаву, першага саксафаніста знайшлі сярод навучэнцаў, а кларнетыстам стаў выкладчык каледжа, прыяцель Ірэны[2].

У 2006 годзе гурт удзельнічае ў мінскім фестывалю «Адліга» і люблінскім «Mikołajki Folkowe  (польск.)», адкуль прыехаў з першым месцам і гран-пры[3][4][5].

У маі 2008 года гурт выдае першы альбом «700», прэзентацыя якога адбываецца 27 траўня ў Палацы рэспублікі[6]. Альбом атрымоўвае шмат пашаны ад «Experty.by»: бярэ ўзнагароду партала як «Лепшы дэбютны альбом» і трапляе ў топ-10 лепшых кружэлак за 2008 год па версіях «Experty.by», «Вялікага журы» і «Замежных экспертаў».

У чэрвені 2008 пасля выхаду дэбютнага альбома з гурта выдзяліўся «Гурт Насты Някрасавай» (Анастасія Някрасава, Аляксей Кулеш, Алег Багута), якія з удзелам запрошаных музыкаў стварылі свой новы калектыў, які граў у тым ліку і песні «NHS»[7]. На змену ім прыйшла вакалістка Руся і былі запрошаны новыя інструменталісты. Рок-князёўна вырашыла зрабіць пераход у сувязі з працяглым творчым адпачынкам яе гурта «Indiga» з-за пературбацый у складзе[8].

Удзельнікі фестывалю мадэрн-фольк і фольк-рок музыкі «Folk The System» (снежань 2008 года) у Мінску[9].

Летам 2009 года склад гурта змяняецца, як запрашаюцца новыя айчынныя музыкі[10]. Гурт прымае ўдзел у адборы на «Koktebel Jazz Festival  (англ.)»[11] і ў самім фестывалі[12]. Восенню на базе гурта быў створаны міжнародны ансабль «Akana-NHS & Albin Brun Alpin Ensemble», вядомы як «Kazalpin», дзе да беларускага вакальнага ядра гурта далучыліся швейцарскія інструменталісты[13][14][15]. Новы зборны гурт дае восеньскі тур па Беларусі[16].

Удзельнікі фестывалю Камяніца-2010.

З 2012 года гурт Akana-NHS выступае як этна-трыа. У 2014 годзе гурт прыняў удзел у праекце «Тузін Гітоў» «Re:Песьняры», дзеля чаго перапрацаваў спеў «Песняроў» «Калядачкі»[17].

Remove ads

Ацэнкі

Культуролаг Максім Жбанкоў у аналізе 2008 года для Беларусі заключыў, што выйгрышнае становішча занялі артысты «без відавочнай палітычнай прапіскі», да якіх аднёс і «Akana-NHS», прадстаўніка «этна»[18][19].

Таццяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла гурт: «У Русі, якая раней спявала ў „Indiga“, зараз новы этна-джазавы праект: яна далучылася да гурта „NHS“, і цяпер гэта называецца „Akana-NHS“, і на сцэне гэта выглядае вельмі цікава. Гэта яшчэ не вынік, вядома, але гэта прыемна»[20].

Ядвіга Паплаўская на ўручэнні ўзнагарод «Experty.by» у 2009 годзе пахваліла калектыў і блаславіла яго на далейшыя музычныя подзвігі: «Тыя, хто любіць вінегрэт, — а я яго люблю, — атрымаюць ад гэтага гурта велізарнае задавальненне. Гэта музыка для тых, у каго ёсць уяўленне»[21].

На прыкладзе працы над рэміксам на песню «Akana-NHS» «Жыта палавее» басіст «Apple Tea» Ігар Сацэвіч перадаваў свай імпэт да «шаманства і чарадзейства» фальклорнага гурта[22].

«LiveSound.by» апісваў творчасць гурта як інтэлектуальную, а музыку называў жаночай, бо яна «пяшчотная, нягледзячы на складанасць, і рамантычная, нягледзячы на рэалістычнасць»[23].

Remove ads

Удзельнікі

Былыя ўдзельнікі
  • Анастасія Някрасава — вядучы вакал (2003—2008)
  • Канстанцін Косцін — саксафон, кларнет (2003—2008)
  • Алег Багута — саксафон (2003—2008)
  • Аляксей Кулеш — ударныя, перкусія (2003—2008)
  • Ілья Дмуха — саксафон (2008—2009)
  • Зміцер Кустаў — перкусія (2008—2009)
  • Валерый Вярэніч — кантрабас (2009—2011)
  • Павел Клімко — саксафон (2009—2011)
  • Андрэй Сатнічэнка — клавішныя (2009—2011)
  • Ягор Джэйгала — перкусія, флейта (2009—2011)

Дыскаграфія

Сінглы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads