BMW Z3
мадэль аўтамабіля From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
BMW Z3 — двухмесны спартыўны аўтамабіль, выпускаўся нямецкім аўтавытворцам BMW у 1996—2002 гадах у двух кузаўных варыянтах: родстар і купэ.
BMW Z3
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. родстар (2‑месн.) 2‑дзв. купэ (2‑месн.) |
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: | 4026 мм |
Шырыня: | 1692 мм (1996—1998) 1740 мм (1999—2002) |
Вышыня: | 1288 мм (1996—1998) 1293 мм (1999—2002) |
Клірэнс: | 110 мм |
Колавая база: | 2445 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1410 мм |
Каляіна задняя: | 1490 мм |
Маса: | 1170—1445 кг |
На рынку
Папярэднік |
Звязаныя: | BMW E36 |
Падобныя мадэлі: | Mazda MX-5, Audi TT,Pontiac Solstice, Honda S2000 |
Сегмент: | S-сегмент |
Іншае
Аб'ём бака: | 51 л |
Дызайнер: | Ёджы Нагашыма (1992) |
Remove ads
Апісанне
Распрацаваны ў стылі спартыўных аўтамабіляў 50-х BMW Z3 быў прадстаўлены ў 1995 годзе, на Жэнеўскай выстаўке. Да аўтамабіля адразу выстраілася чарга на пакупку. BMW Z3 з’явіўся ў аўтасалонах ў 1996 годзе. Ствараўся як адказ японскаму кабрыялету Mazda MX-5.
Своеасабліва выгнутыя фары і незвычайныя бакавыя паветразаборнікі адрознівалі Z3 ад іншых аўтамабіляў мадэльнага шэрагу BMW. Каб падняць мяккі верх аўтамабіля, трэба пацягнуць яго на сябе і замацаваць паваротам двух ручак. Аўтаматычнае складанне верху — опцыя, якую можна было замовіць асобна.
Remove ads
Мадыфікацыя
- 1996
- варыянт з рухавіком 1,9 л
- 1996
- варыянт з рухавіком 2,8 л
- 1998
- Прэзентацыя кузаўнога варыянту купэ
- рухавік 2,5 л — на паўночнаамерыканскім рынку
- 1999
- варыянт з рухавіком 2,0 л
- рэстайлінг: пашырэнне каляіны, змяненне знешняга выгляду задніх фар, колаў, бампераў, і крышкі багажніка.
- да рэстайлінгу
- пасля рэстайлінгу
- 2000
- дададзеныя рухавікі 2,2 л і 3,0 л
- 2001
- варыянт з рухавіком 1,9 л зняты з вытворчасці
Remove ads
Канструкцыя
Рухавік
У 1996 годзе BMW Z3 Родстар з’явіўся ў аўтасалонах з варыянтамі рухавікоў 1,8 л і 1,9 л (ад BMW 318i). Аднак, па водгуках пакупнікоў, магутнасці гэтых рухавікоў хапала толькі на адносна спакойную язду. На высокіх абаротах рухавік пераграваўся. Уладальнікі гэтай версіі Z3 не маглі пахваліцца моцна выдатнымі дынамічнымі якасцямі свайго аўтамабіля. Толькі ў 1997 годзе свет убачыў BMW Z3 Родстар з 2,8-літровым 193-моцным рухавіком. Аўтамабіль меў максімальную хуткасць 225 км/г і разганяўся да 100 км/г за 7,1 секунды, што рабіла яго нашмат больш быстраходным, чым 1,8- або 1,9-літровая версія. З прыходам 1998 года з’явілася больш магутная 1,8-літровая версія рухавіка, а для амерыканскага рынку выпусцілі 2,5-літровую версію. У гэтым жа годзе дэбютаваў BMW Z3 Купэ. У купэ выбару рухавікоў не прапаноўвалася. На аўтамабілі нязменна стаяў рухавік аб'ёмам 2,8 л. У 1999 годзе выйшаў новы варыянт рухавіка для родстара, аб'ёмам 2,0 л, а ў 2000 — 2,2-літровая версія для родстара і 3,0 версія для абодвух кузаўных варыянтаў. У гэтым рухавіку акумулятарная батарэя была перамешчаная ў багажнік, каб захаваць добрыя суадносіны вагі на пярэдняй і задняй восях.
На 6-ці цыліндравых рухавіках усталёўвалася сістэма ўпырску паліва Motronic.
Трансмісія
Рухавік у BMW Z3 размешчаны спераду. Прывад — задні. У стандартнай камплектацыі каробка перадач механічная, 5-ступеньчатая, у тым ліку на M-версіі. Па замове ставілася аўтаматычная каробка перадач. Руль з гідраўзмацняльнікам.
Хадавая частка
BMW Z3 валодае досыць жорсткай падвескай. Тармазная сістэма з антыблакіровачнай сістэмай і дыскавымі тормазамі на ўсіх колах, Пярэднія тормазы — вентыляваныя. Таксама аўтамабіль мае аўтаматычную сістэму кантроля ўстойлівасці з рэгулятарам цягі ADC+T. Пярэдняя падвеска — макферсан, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці. Задняя — незалежная аднарычажная (Z-падобныя рычагі), таксама са стабілізатарам папярочнай устойлівасці. Канструкцыя задняй падвескі запазычаная ў BMW E30, а пярэдняя ў BMW E36.
Базавая і апцыянальная камплектацыя
Стандартная камплектацыя родстара BMW Z3 досыць багатая і ўключае ў сябе: антыблакіровачную сістэму тармазоў, сістэму кіравання ціскам тармазоў, сістэму размеркавання тармазных высілкаў, сістэму дынамічнай стабілізацыі, пярэднія і заднія шторкі бяспекі, франтальныя і пярэднія бакавыя падушкі бяспекі, кандыцыянер, дзвярныя бэлькі бяспекі, пярэднія электрашклапад’ёмнікі, электрапрываднае сядзенне кіроўцы, скураную аплётку руля, бартавы камп’ютар, гідраўзмацняльнік руля, галагенавыя фары і 17-цалёвыя адліваныя дыскі.
У спіс дадатковага абсталявання ўваходзілі: клімат-кантроль, пярэднія электрасядзенні, падагрэў пярэдніх сядзенняў, круіз-кантроль, навігацыя, CD-чэйнджар, люстэркі з электрапрывадам і падагрэвам, ксенонавыя фары, процітуманавыя фары, таніраванае шкло і 18-цалёвыя адліваныя дыскі[2].
Remove ads
Зноскі
- Timeline: BMW in Spartanburg(недаступная спасылка). GoUpstate.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads