Bugatti

From Wikipedia, the free encyclopedia

Bugatti
Remove ads

Bugatti (Bugatti Automobiles S.A.S.) — французская кампанія, якая спецыялізуецца на выпуску легкавых аўтамабіляў класа «люкс» пад маркай Bugatti.

Хуткія факты Тып, Заснаванне ...
Remove ads

Гісторыя

Эторэ Бугаці (Ettore Bugatti) (18811947 г) заснаваў фірму ў 1909 годзе.

Найзначнейшай навінкай 1914 г стала мадэль «13».

У 1930 Bugatti выступае на гонцы «24 гадзіны Ле-Мана».

Thumb
Завод Bugatti Automobili ў Кампагаліяна (Італія)

У 1987 годзе італьянскі прадпрымальнік Рамана Артыёлі[en] набыў правы на марку і заснаваў новую кампанію Bugatti Automobili S.p.A. У Кампагаліяна (Італія) быў пабудаваны завод Fabbrica Blu. Адкрыццё вытворчага комплексу плошчай 240 000 кв.м. адбылося ў верасні 1990 года.

15 верасня 1991 года, у дзень стодзесяцігоддзя Эторэ Бугаці, адбылася прэм'ера новай мадэлі адроджанай маркі — Bugatti EB 110[2].

У 1995 годзе Bugatti Automobili S.p.A была прызнана банкрутам.

У 1998 годзе марка Bugatti набытая канцэрнам Volkswagen AG.

У лістападзе 2021 годзе марка стала часткай сумеснага прадпрыемства Bugatti Rimac (доля Porsche — 45%, Rimac Automobili  (англ.) — 55%). Гендырэктарам аб'яднанай кампаніі стаў Матэ Рымац, у назіральную раду ўвайшлі старшыня праўлення Porsche AG Олівер Блюмэ і яго намеснік, фінансавы дырэктар Луц Мешке. Прэзідэнтам Bugatti стаў Крыстоф Піяшон, які раней быў кіруючым дырэктарам па вытворчасці і лагістыцы. У Bugatti Rimac ён таксама атрымаў пасаду галоўнага выканаўчага дырэктара. Абедзве маркі працягнуць развівацца незалежна, у кожнай будзе ўласны мадэльны шэраг. Bugatti працягне зборку сваіх аўтамабіляў у Мальсэйме, усе 135 супрацоўнікаў захаваюць свае працоўныя месцы[3].

Remove ads

Аўтамабілі

Thumb
Bugatti Torpedo Type 17 (1914). Музей аўтамабіляў братоў Шлюпф, Мюлуз, Францыя
Thumb
16.4 Bugatti Veyron (2005—2011)
Thumb
Bugatti Chiron (2016—?)
Thumb
Bugatti La Voiture Noire (2020)
Remove ads

Цюнінгованныя аўтамабілі

  • Bugatti Type 41 Royale Binder Coupe de Ville (1931) французскае атэлье «Анры Біндэр» (Henri Binder)
  • Bugatti Type 41 Royale Weinberger Cabriolet (1931) германскае атэлье Людвіга Вейнбергера (Karosserie Ludwig Weinberger)
  • Bugatti Type 37A Hanni Roadster (1931) швейцарскае атэлье «Хані» (Hanni)
  • Bugatti Type 41 Royale Kellner Coupe (1932) французскае атэлье «Кейнер» (Kellner)
  • Bugatti Type 57C Van Vooren Cabriolet (1939) бельгійскае атэлье «Ван Вурэн» (Van Vooren)
  • Bugatti Type 57 C Voll & Ruhrbeck Cabriolet (1939) германскае атэлье «Волл і Рурбек» (Voll & Ruhrbeck)
  • Bugatti Type 101 Exner Ghia (1966) італьянскае атэлье «Карацерыа Гіа СПА» (Carrozzeria Ghia SpA) па эскізах амерыканскага дызайнера Вірджыла Экснера (Virgil Exner)

Дзейнасць

Фінансавыя паказчыкі Bugatti не выдаюцца.

Зноскі

  1. SIRENE
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3509449'></a>
  2. Особенный для своего времени. Легендарный Bugatti EB 110 отмечает 30-летие (руск.). abw.by (1 кастрычніка 2021). Праверана 1 кастрычніка 2021.
  3. Bugatti Rimac Joint Company Officially Announced With HQ In Croatia (англ.). motor1.com (2 лістапада 2021). Праверана 2 лістапада 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads