Асака варсістая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Асака варсістая
Remove ads

Асака варсістая[1][2] (Carex hirta) — шматгадовая травяністая расліна[2], тыпавы від роду Асака (Carex) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Thumb
Суквецце

Трава ярка-зялёнай або шыза-зялёнай афарбоўкі з доўгімі паўзучымі карэнішчамі[2], якая ўтварае друзлыя дзярновіны і дае доўгія (гарызантальная частка 10-50 см даўжынёй[2][3] патоўшчаныя парасткі двух відаў: апагеатропныя і дыягеатропныя. Адзін з рэдкіх відаў асок, якія даюць падоўжаныя вегетатыўныя парасткі[3].

Сцёблы прамастаячыя гладкія, 10-60 см вышынёй, ля аснавання апранутыя гладкімі, чырванавата-бурымі, бязлісцевыя похвамі, у суквецці шурпатыя.

Пласцінкі лісця 2-4 (5[4]) мм шырынёй, апушаныя з абодвух бакоў, рэдка голыя, тонка завостраныя, карацей сцябла.

Каласкі[2] у ліку 3-5, дадолу магчыма моцна расстаўленыя. Верхнія (1[4])2—3(5[4]) каласкоў тычынкавыя, збліжаныя, булавападобна-ланцэтныя, 1,5-3 см даўжынёй[5]; астатнія песцічныя, цыліндрычныя, 1,5-4 см даўжынёй, 0,8 см шырынёй[5], друзлыя, ніжнія звычайна на ножках да 2 см даўжынёй[5]. Песцічные каласкі размешчаны амаль па ўсім сцябле. Лускі тычынкавых каласкоў зваротна-яйкападобныя, шыпавата-завостраныя, светла-іржавыя, магчыма валасістыя. Лускі песцічных каласкоў даўгавата-яйкападобныя, магчыма доўгавосцевыя, светла-іржавыя, у сярэдзіне светла-зялёныя, рассеяна-валасістыя, з трыма жылкамі, карацей мяшочкаў. песцікаў 3. Мяшэчкі 5,5-7 мм даўжынёй, тонкакожыстыя, даўгавата-канічна-яйкападобныя, звычайна па ўсёй паверхні густа-валасістыя, уздута-трохграневыя, зеленаватыя або іржава-крапчатыя, з выступоўцамі, некалькі патоўшчанымі жылкамі, амаль сядзячыя, паступова звужаныя ў падоўжаны шчаціністы, некалькі растапыраны носік. Носік 1,5-3,5 мм даўжынёй[4], зелянява-жоўты, не адрозны па колеры ад астатняй часткі мяшочка, з шылападобнымі, цвёрдымі зубцамі (0,5) 1 — 2,5 (3) мм даўжынёй[4].

Ніжні крыючы ліст большай часткай з доўгай похвай, амаль роўны суквеццю.

Квіценне доўжыцца з мая па чэрвень[2]. Плоданасіць у маі-чэрвені.

Лік храмасом 2n = 112.

Вар'іруе па ступені опушенасці похваў і пласцінак лісця: ад рассеяна-валасістых да голых і толькі ля верхняга краю плёнчатага боку похвы заўсёды валасістых. Звычайна апушаны ўсе часткі ліста, а ва ўмовах залішняга ўвільгатнення нярэдкія парасткі з голымі лісцем. Валасінкі ў гэтага віду своеасаблівыя: сценкі іх маюць невялікія выпукласці (мамілозны), тады як у іншых відаў асокаў валасінкі з гладкімі сценкамі.

Remove ads

Распаўсюджанне

Еўропа, Еўрапейская частка Расіі: усе раёны, акрамя Арктыкі, Каўказ, Прыбалтыка, Украіна, Беларусь; Малдова, Далёкі Усход: Усурыйскі край (поўдзень, занасное) Заходняя Азія: Турцыя, Іран (хрыбет Кухруд  (руск.)) Паўночная Амерыка (занасное) Паўночная Афрыка.

Расце на прырэчных схілах і берагах вадаёмаў, на вільготных і сухіх пясчаных участках, у гліністых месцах, на сырых лугах і пашах, у светлых лісцяных лясах, на ўзлесках, у зарасніках хмызнякоў, па краях дарог і насыпах.

Remove ads

Выкарыстанне

У карэнішчах знойдзеныя сапаніны, сляды эфірнага алею, крухмал, смолы, а ў лісці — алкалоіды[2][6].

У народнай медыцыне адвар карэнішчаў выкарыстоўваецца як лёгкае адхарквальнае пры бранхіце[2] і пры захворваннях нервовай сістэмы[2]. Ужыванне яго проціпаказана пры гастрыце і язвавай хваробы страўніка[6].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 32. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Осока мохнатая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 79-81. — 592 с. 120 000 экз.
  3. Алексеев Ю.Е., Новиков Ю.С. Определитель осок средней полосы европейской части СССР по вегетативным органам. М.: Наука, 1971. — 81 с. (Праверана 8 красавіка 2010)
  4. Егорова Т.В. Осоки (Carex L.) России и сопредельных государств (в пределах бывшего СССР). — СПб, Сент-Луис: Санкт-Петербургская ГХФА и Миссурийский ботанический сад, 1999. — С. 160. — 772 с. (Праверана 8 красавіка 2010)
  5. Кречетович В. И. Род 235. Осока — Carex // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. III. — С. 111—464. — 636 + XXV с. 5 175 экз. (Праверана 8 красавіка 2010)
  6. Белов Н. В. Календула, алтей, чистотел и другие народные лекарственные растения в большой энциклопедии траволечения. — М., Мн.: АСТ, Харвест, 2005. — С. 200—201. — 464 с. ISBN 5-17-031-498-1.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads