Пылкагалоўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пылкагало́ўнік[1] (Cephalanthera) — род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце падоўжанае, завостранае. Суквецце — рыхлы колас. Кветкі званочкавыя з дробнымі прыкветкамі. Плод — каробачка.
Арэал
14 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 2 віды пылкагалоўніка: пылкагалоўнік даўгалісты (Cephalanthera longifolia) і пылкагалоўнік чырвоны (Cephalanthera rubra), занесеныя ў Чырвоную кнігу. Трапляюцца ў лясах, хмызняках.
Значэнне
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads