Пылкагалоўнік чырвоны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пылкагалоўнік чырвоны[1], Прастрэл[2] (Cephalanthera rubra) — від шматгадовых раслін сямейства Архідныя, які сустракаецца ў Еўропе.
Remove ads
Арэал
Від сустракаецца ў еўрапейскіх краінах[3]:[4]
- Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія;
- Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Польшча, Швейцарыя;
- Паўднёва-Усходняя Еўропа: Албанія, Балгарыя, краіны былой Югаславіі, Італія, Румынія;
- Паўднёва-Заходняя Еўропа: Францыя, Партугалія
У Расіі вобласць распаўсюджанне падзелена на дзве часткі: адна знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскай часткі (Тамбоўская, Бранская, Тульская, Калужская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Мардовія), другая — на Паўночным Каўказе[5]. Таксама сустракаецца на Палессі[6].
Remove ads
Апісанне


Сцёблы вышынёй 10—60 см, апушаныя ў верхняй частцы з 3—6 ланцэтнымі лісцямі з вострымі кончыкамі на кожным. Суквецці друзлыя, кветкі ад ружова-фіялетавых да чырвоных. Квітнеюць з чэрвеня па ліпень, насенне — дробнае і шматлікае. Карэнішчы круглявыя, часта растуць амаль вертыкальна.
Кветкі валодаюць зручнай для наведвання насякомых пляцоўкай. Палініі размешчаны прама над нектарнікам. Восы часта наведваюць кветкі для падмацавання сіл. Нектар пылкагалоўніка змяшчае сумесь этанолу і наркатычных рэчываў — ап’янёная казурка менш звяртае ўвагі на прыліплы пылок. Часта восы п’янеюць настолькі, што не могуць узляцець.
Асяроддзем пасялення з’яўляюцца асветленыя схілы ў лясах на вапнавых глебах.
Ахова Cephalanthera rubra прадугледжвае захаванне спецыфічных для віду лясных біятопаў. Падчас назіранняў фіксуюць колькасць парасткаў (вегетатыўных і генератыўных), плошчу ліста і колькасць пладоў на назіраным участку. Рэкамендавана збіраць метралагічныя даныя (ападкі і тэмпература паветра), а таксама даныя пра зацянённасць, расліннасць на ўчастку, наяўнасць паблізу званочкаў (Campanula sp.) і колькасць дрэўнага павалу.[4]
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Па дадзеных сайта GRIN (гл. у шаблоне)
- Lewoń R., Romański M. 2023. Nowe stanowiska, rozmieszczenie i ochrona buławnika czerwonego Cephalanthera rubra (L.) Rich. (Orchidaceae) w Puszczy Augustowskiej (NE Polska), Instytut Badawczy Leśnictwa, 26 października 2023, DOI: 10.48538/lpb-2023-0004 [dostęp 2023-10-26] (pol.).
- Пыльцеголовник красный в Красной книге Республики Беларусь(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads