Cirsium heterophyllum

From Wikipedia, the free encyclopedia

Cirsium heterophyllum
Remove ads

Cirsium heterophyllum — від кветкавых травяністых раслін роду Бадзяк (Cirsium) сямейства Астравыя (Asteraceae). Відавая назва ад лац.: heterophyllum — «стракаты»[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

шматгадовая расліна 50—100 (рэдка да 150) см вышынёй. Лісце зялёнае і голае зверху, бела-лямцавае знізу. Прыкаранёвыя лісты буйныя, дасягаюць 4 дм даўжыні і 8 см шырыні. Ліставыя краі з мяккімі калючкамі. Верхняе лісце не мае хвосцікаў, абхоплівае ствол сэрцападобнымі асновамі. Кошыкі звычайна адзінкавыя на доўгіх ножках (да 50 мм даўжынёй). Кветкавыя галоўкі дыяметрам 3—5 см. Шматлікія трубчастыя кветкі пурпурова-чырвоныя, радзей бялёсыя, 25—30 мм даўжынёй.

Remove ads

Распаўсюджанне

Асноўны арэал распасціраецца ад паўночнай Англіі праз Паўночную і Усходнюю Еўропу да Сібіры. Вялікія анклавы размешчаны на Каўказе, у Карпатах, Пірэнеях, Альпах і некаторых краінах Цэнтральна-Германскага нагор’я, раскіданыя ў Ісландыі і Грэнландыі. Насяляе на абочынах дарог, верасовых пустках і вільготных травяністых асяроддзях.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads