Computer Space
камп’ютарная гульня ў жанры касмічнай стралялкі для аркадных аўтаматаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Computer Space» — камп’ютарная гульня ў жанры касмічнай стралялкі для аркадных аўтаматаў, выпушчаная кампаніяй «Nutting Associates» у 1971 году. Яе аўтарамі былі Нолан Бушнэл і Тэд Дабні.
«Computer Space» уяўляла сабой свайго роду развіццё ідэй гульні Стыва Расэла «Spacewar!», якая выйшла некалькі раней: два гульца кіравалі невялікімі касмічнымі караблямі, а мэтай было збіць карабель суперніка. Той, хто за 99 секунд збіваў ворага большую колькасць разоў, станавіўся пераможцам. Гульня была складаная з пункту гледжання кіравання, паколькі патрабавала задзейнічання дзвюх клавіш кручэння, а таксама клавіш для паскарэння, стрэлу і гіперскачку.
Ален Бушнэл выступіў з ідэяй стварэння «Computer Space» праз некалькі гадоў пасля свайго знаёмства са «Spacewar!». Сваю ідэю творчай перапрацоўкі гульні Расэла, якая ўжо лічылася да таго часу класічнай, ён у 1971 годзе прадставіў Білу Натынгу, заснавальніку «Nutting Associates». Натынг, які меў досвед у вытворчасці аркадных аўтаматаў, вырашыў выпусціць гульнявыя аўтаматы з гульнёй і ўвесці яе ў камерцыйнае абарачэнне. Аркадныя машыны з «Computer Space» вылучаліся сваёй яркай металічнай фактурай і 13-цалевым экранам.
Нягледзячы на інавацыйнасць праекту «Computer Space» для свайго часу, для сваіх стваральнікаў ён стаў фінансавым правалам. Гэта было звязана з тым, што большасць машын з гульнёй былі прададзены ў бары, наведвальнікі якіх не маглі справіцца са складанай сістэмай кіравання. Аднак ключавым момантам для развіцця электронных гульняў было тое, што «Computer Space» стала першай відэагульнёй з гукам і першай гульнёй для аркадных машын, прызначанай для камерцыйнага выкарыстання. Яна хутка стала часткай масавай культуры, з’явіўшыся, у прыватнасці, у сюжэтах некалькіх фільмаў.
Remove ads
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads