Балігалоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балігало́ў[1][2] (Conium) або Амежнік[крыніца?] — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае 4 віды.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовыя травяністыя расліны з непрыемным пахам. Сцёблы прамыя, голыя, галінастыя, баразнаватыя, часам з пурпуровымі плямамі. Лісце тройчы перыстае, размешчанае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, белага колеру, сабраныя ў складаныя шчытападобныя парасонікі. Плод — сухі віслаплоднік.
Расліны ядавітыя (утрымліваюць алкалоіды халін, каніін, кангідрын і інш.)[2].
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на ўзлесках і лясных палянах, парках, садах, агародах, пустках, уздоўж дарог
Віды
- Conium chaerophylloides (Thunb.) Sond.
- Conium fontanum Hilliard & B.L.Burtt
- Conium maculatum L. typus — Балігалоў плямісты, ці Пятрушнік, ці Блёкат, ці Омег
- Conium sphaerocarpum Hilliard & B.L.Burtt
Выкарыстанне
Лекавыя, дубільныя, інсектыцыдныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads