Ландыш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ландыш
Remove ads

Ландыш[1] (Convallária) — манатыпны або алігатыпны род аднадольных раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Як правіла, лічыцца манатыпным родам з адзіным відам ландыш майскі (Convallaria majalis)[2]. Аднак, у некаторых таксанамічных класіфікацыях вылучаюцца два іншых віды — Convallaria keiskei і Convallaria montana[3].

Раней род уключалі ў сямейства Лілейныя (Liliaceae) або вылучалі ў асобнае сямейства Convallariaceae; у класіфікацыі APG II (2003) род быў уключаны ў сямейства Nolinoideae. Па стане на 2013 год у большасці міжнародных баз дадзеных род Ландыш уваходзіць у склад сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).

Remove ads

Назва

Навуковая назва была дадзена роду Карлам Лінеем на аснове лацінскай назвы расліны, Lilium convallium («лілея далін»)[4]. Англійская назва — Lily of the Valley (або Lily-of-the-Valley)[5] — калька з лацінскай.

Таксанамія

Традыцыйна род разглядаецца як манатыпны, які складаецца з аднаго віду — ландыш майскі. Разнавіднасці апошняга, якія часам вылучаюцца ў самастойныя віды, маюць геаграфічную адасобленасць ад намінальнай разнавіднасці, пры гэтым іх марфалагічныя асаблівасці выяўленыя слаба[6].

Па дадзеных «The Plant List», у родзе вылучаюцца тры біялагічных віды:

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads