Скрытніца лісахвостападобная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Скрытніца лісахвостападобная
Remove ads

Скрытніца лісахвостападобная[1][2] (Crypsis alopecuroides) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 10-30 (65) см. Сцёблы нярэдка з недаразвітымі пазухавымі парасткамі. Похва верхняга ліста не пашырана, цыліндрычная, не даходзіць да суквецця або радзей ахоплівае яго толькі ў ніжняй частцы. Суквецце вузка-цыліндрычнае, да 9 см даўжынёй. Каласкі ≈2 мм даўжынёй. Тычынак 3[2]. Пылавікоў 3, даўжынёй 0.6-1 мм. Зярноўка эліпсоідная 1-1.2 мм даўжынёй[3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы; натуралізаваны на захадзе ЗША[3][4][5].

Ва Украіне від расце на прырэчных глеіста-пясчаных месцах, саланцаватых лугах (у подах), галечніках, ля дарог — па Дняпру, Днястру, Северскаму Данцу і іх прытоках, у подах на поўдні стэпу спарадычна[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 465. (руск.) (укр.)
  3. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  4. bgbm.org. (англ.)
  5. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads