Cymodoceaceae

From Wikipedia, the free encyclopedia

Cymodoceaceae
Remove ads

Cymodoceaceaeсямейства кветкавых раслін, якое складаецца з пяці родаў і каля пятнаццаці відаў; блізка да Zannichelliaceae і нярэдка аб'ядноўваецца з ім. Аднак, у адрозненне ад відаў сямейства Zannichelliaceae, якія жывуць у прэсных або слаба саланаватых вадаёмах, Cymodoceaceae сустракаюцца толькі ў водах мораў і акіянаў і, разам з Zosteraceae, Posidoniaceae і некаторымі родамі сямейства жабнікавыя, належаць да так званых «марскіх траў», якія нагадваюць па знешнім выглядзе хутчэй водарасці, чым кветкавыя расліны.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Роды

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства уключае 5 родаў і 16 відаў[1]:

  • Amphibolis C.Agardh — уключае 2 віды
  • Cymodocea K.D.Koenig typus[2] — уключае 4 віды
  • Halodule Endl. — уключае 6 відаў
  • Syringodium Kütz. — уключае 2 віды
  • Thalassodendron Hartog — уключае 2 віды

Зноскі

  1. Cymodoceaceae (англ.). The Plant List. Version 1.1. (29 верасня 2013). Праверана 27 ліпеня 2016.
  2. Паводле GRIN. Гл. картку расліны

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads