Essa
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Essa — гурт крыўскага рытуальнага фальклору з Мінска. Створаны ў 2006 годзе Тодарам Кашкурэвічам.
Назва гурта паходзіць ад ракі Эсы, якая цячэ на поўначы Беларусі, што з’яўляецца сакральным цэнтрам балцкай зямлі Крыўі. Творчасць гурта ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіраванне аўтэнтычных узораў. Такім чынам музыкі перадаюць сваё разуменне сакральнай музычнай традыцыі этнасу. Essa прэзентуе музычную традыцыю аднаго этнакультурнага рэгіёна — паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Асноўны аўтэнтычны рэпертуар гурта грунтуецца на спевах адной вёскі — Велеўшчына Лепельскага раёна, на беразе Эсы.
Вось як бачаць сэнс сваёй творчасці самі музыкі: «Мы — вернікі старой, дзядоўскай веры. Мы вызнаем пракаветную тутэйшую традыцыю, што засталася спадчынай ад продкаў. Вера, вернасць — не з’яўляецца прамінулымі слядамі ў гісторыі, дух зямлі, дух народу будзе жыць датуль, дакуль будзе гучаць гэтая музыка. Essa — гэта наша рэлігія!»
Essa з’яўляецца «жывым» гуртам. Першы выступ адбыўся на прэзентацыі слоўніка «Беларуская міфалогія». 15 красавіка 2004 года гурт браў удзел у першым Zlocie Dudziarzy Europy (2004, Познань, Польшча), міжнародных музычных фэстах Regioo (2006, Тарту, Эстонія), MJ (2008, Зарасай, Літва) і інш. Essa з’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнароднага фестывалю этнічнай і неафолкавай музыкі Crivia Aeterna. Гурт актыўна выступае ў Літве, Эстоніі. Выступ гурта таксама можна было пабачыць 24 студзеня 2009 года на прэзентацыі другога нумара альманаху DRUVIS, які выдаецца цэнтрам этнакасмалогіі «Крыўя», у мінскім Палацы мастацтва. Таксама Тодар Кашкурэвіч быў лідарам і адным з заснавальнікаў цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя».
У 2016 годзе выдадзены дэбютны альбом «Niamiha».[1] У запісе ўдзельнічаў саксафаніст з Вільні Петрас Вішняўскас.[2]
Remove ads
Дыскаграфія
- Niamiha (2016)
Склад гурта
- Тодар Кашкурэвіч — дуда
- Вольга Дзядовік-Кашкурэвіч — спеў, жалейка
Былыя ўдзельнікі
- Святлана Клепікава — спеў, жалейка, канклес
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads