Evolve
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Evolve (з англ. «эвалюцыянаваць») — трэці студыйны альбом амерыканскага інды-гурту Imagine Dragons, выпушчаны 23 чэрвеня 2017 году на лэйблах Interscore і KIDinaKORNER. Вакаліст гурту Дэн Рэйнальдс назваў альбом «эвалюцыяй Imagine Dragons». Назва таксама стылізуецца пад ƎVOLVE. Альбом дасціг 2 пазіцыі у Billboard Hot 100 і 1 у Billboard Top Rock Albums. Песні «Believer», «Thunder», «Whatever it takes» і «Next to Me» былі выпушчаны як сінглы. Альбом мае статус плацінавага ад RIAA.
Remove ads
Гісторыя
У лютым 2016 года пасля дзесяцімесячнага тура ў падтрымку альбома Smoke + Mirrors музыканты Imagine Dragons заявілі аб тым, што збіраюцца ўзяць перапынак да канца года. У інтэрв’ю для часопіса Billboard вакаліст Дэн Рэйнальдс растлумачыў, што гурт бесперапынна працаваў на працягу шасці гадоў, таму яны хочуць узяць перапынак мінімум на год. Тым не менш, у 2016 годзе гурт запісаў песні для саўндтрэкаў фільмаў «Да сустрэчы з табой», «Атрад самагубцаў», «Пасажыры» і ўдзельнічаў у некалькіх шоу.
Першы тызер новага альбома з’явіўся 13 верасня 2016 года, на працягу наступных чатырох месяцаў гурт публікаваў паведамленні-падказкі. 24 студзеня 2017 года ў Twitter-акаўнце гурта было апублікавана паведамленне «goodnight +», якое азначала заканчэнне эпохі альбома Smoke + Mirrors і пераход да наступнага альбому.
Remove ads
Спіс Кампазіцый
№ 1. I Don’t Know Why | 3:10 |
№ 2 Whatever it takes | 3:21 |
№ 3 Believer | 3:24 |
№ 4 Walking the Wire | 3:52 |
№ 5 Rise Up | 3:51 |
№ 6 I’ll Make it Up To You | 4:22 |
№ 7 Yesterday | 3:25 |
№ 8 Mouth of the River | 3:41 |
№ 9 Thunder | 3:07 |
№ 10 Start Over | 3:06 |
№ 11 Dancing in the Dark | 3:53 |
Сінглы
Пазіцыі у чартах
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads