Fortune 500

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Fortune 500 — гэта штогадовы спіс, які складаецца часопісам Fortune і ўключае 500 найбуйнейшых карпарацый ЗША па прыбытку за адпаведны фінансавы год.[1] У спіс уваходзяць як публічныя кампаніі, так і прыватныя кампаніі, даходы якіх вядомыя грамадскасці.[2]

Fortune 500 выкарыстоўваецца часцей, чым яго падмноства Fortune 100 або надмноства Fortune 1000. [3]

Спіс Fortune 500 быў створаны рэдактарам Fortune Эдгарам П. Смітам, першы спіс быў апублікаваны ў студзені 1955 года. На той момант ў дзесятку найбуйнейшых кампаній уваходзілі General Motors, Jersey Standard, US Steel, General Electric, Esmark, Chrysler, Armour, Gulf Oil, Mobil і DuPont.[4]

Спачатку Fortune 500 абмяжоўваўся прамысловымі кампаніямі.[5] У той жа час Fortune публікаваў спісы 50 найбуйнейшых камерцыйных банкаў, камунальных службаў, страхавых кампаній, кампаній рознічнага гандлю і транспартных кампаній. У 1994 годзе часопіс змяніў метадалогію і уключыў ў спіс кампаніі сферы паслуг. Такім чынам у спіс увайшоў 291 новы ўдзельнік, у тым ліку тры з іх трапілі ў першую дзясятку.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads