Geely SC7
кітайскі легкавы аўтамабіль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Geely SC7 Haijing (кіт.: 海景) — седан кітайскай кампаніі Geely. На ўнутраным рынку Кітая прадаваўся пад суббрэндам Englon[1], на рынках Украіны[2] і краін Паўднёвай Амерыкі (Чылі[3]) — як Geely SL.
Упершыню быў паказаны на Шанхайскім аўтасалоне ў красавіку 2009 года[4]. За час выпуску былі праведзеныя два рэстайлінгі: у 2014 і 2015 годзе.
Remove ads
Агляд
Экстэр'ер
Geely SC7 — чатырохдзверны седан C-класа. Прататыпам паслужыла Toyota Corolla Е120, якая выпускалася ў 2000—2006 гадах[5][6]. Дызайн задніх ліхтароў называюць падобным на оптыку дарэстайлінгавага Mercedes-Benz S-класа W221[7]. Рашотка радыятара, молдынг на вечцы багажніка і вонкавыя ручкі дзвярэй маюць храміраванае аздабленне.
Габарытная даўжыня аўтамабіля складае 4682 мм, шырыня — 1739 мм, вышыня — 1485 мм, колавая база — 2602 мм.
У 2014 годзе быў праведзены рэстайлінг, у выніку чаго пярэдняя частка атрымала падабенства да мадэляў Б'юік[8][9]. Галоўнае адрозненне — новая рашотка з вертыкальнымі прутамі і новыя фары. Замест супрацьтуманных ліхтароў у бамперы з'явіліся святлодыёдныя хадавыя агні. Змяніліся карпусы вонкавых люстэркаў. Ззаду практычна ўсё засталося па-ранейшаму: і оптыка, і дызайн увогуле. Па вуглах задняга бампера з'явіліся дэкаратыўныя элементы імітуючыя накладкі на патрубкі выхлапной сістэмы. Хадавая частка і асноўныя агрэгаты не змяніліся[10].
У 2015 годзе адбылося другое абнаўленне: новы бампер, новая пярэдняя оптыка і рашотка радыятара, якая захавала вертыкальны дызайн, але стала больш выпуклай[11].
Інтэр'ер
Салон — пяцімесны. Дызайн пярэдняй панэлі мае падабенства да панэлі Toyota Corolla дзявятага пакалення[12]. Руль рэгулюецца па вуглу нахілу, рэгуліроўка вышыні сядзення кіроўцы адсутнічае. Спінка задняга сядзення адкідваецца, трансфармуючы багажнік для перавозкі доўгіх рэчаў. Аб'ём багажніка — 560 літраў.
На рэстайлінгавых SC7 2014 года ў інтэр'еры з'явілася новая панэль прыбораў і цэнтральная кансоль са срэбранай акантоўкай паветраводаў, блока кліматызацыі і мультымедыйнай сістэмы[9].
Рухавікі
Для беларускага рынку прапаноўваўся толькі адзін бензінавы рухавік аб'ёмам 1,8 літра і магутнасцю 127 к.с. пры 6200 аб/хв; максімальны круцільны момант — 162 Н·м пры 4250 аб/хв[13]. Па канструкцыі ён блізкі да таётаўскага рухавіка 1ZZ-FE: мае падобную поршневую, ГБЦ, рэгуліроўку зазораў клапанаў, але са спрошчанай сістэмай падачы паліва і ўпырску[14]. Мае два размеркавальныя валы, ланцужны прывад ГРМ і сістэму змены фаз газаразмеркавання.
Шасі
Прывад — пярэдні. Пярэдняя падвеска — тыпу McPherson, ззаду — паўзалежная тарсіённая бэлька. Пярэдняя каляіна — 1492 мм, задняя — 1472 мм. Дарожны прасвет — 160 мм. Тармазы — спераду і ззаду дыскавыя вентыляваныя, абсталёўваюцца ABS. Рулявое кіраванне — рэйкавае, абсталяванае гідраўзмацняльнікам.
Каробка перадач — механічная, пяціступеньчатая. Пасля набыцця аўстралійскага вытворцы трансмісій Drivetrain Systems International , Джылі атрымала магчымасць усталявання аўтаматычных каробак перадач DSI на свае мадэлі. У верасні 2012 года на аўташоу ў Цзінані быў паказаны SC7 з аўтаматам[19]. Шасціступеньчатая аўтаматычная каробка перадач прапаноўвалася для машын з рухавіком 1,8 л магутнасцю 133 к.с[20].
Абсталяванне
На беларускім рынку Geely SC7 прапаноўвалася ў дзвюх камплектацыях. У базавую версію GS уваходзілі кандыцыянер, гідраўзмацняльнік руля, пярэднія і заднія электрашклапад'ёмнікі, вонкавыя люстэркі з электрарэгуліроўкай і абаграваннем, рэгуляванне руля па вуглу нахілу, цэнтральны замок з кіраваннем з ключа, аўдыёсістэма CD/MP3/USB, франтальныя падушкі бяспекі для кіроўцы і пярэдняга пасажыра, ABS+EBD , імабілайзер і сігналізацыя. Камплектацыя GS+ адрознівалася толькі наяўнасцю клімат-кантроля замест кандыцыянера[10].
Remove ads
Продажы ў Кітаі
![]() |
Зборка ў Беларусі
На заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» у Барысаве ажыццяўлялася SKD-зборка аўтамабіляў Geely SC7. Машынакамплекты пастаўляліся праз літоўскі порт у Клайпедзе: кузаў на шасі з крэсламі, рулём, панэллю, без колаў і хадавой часткі. Рухавік паступаў на завод са знятым навясным абсталяваннем.
2013[22] | 2014[23] | 2015[24] |
---|---|---|
350 | 1238 | 466 |
Першыя аўтамабілі ў тэставым рэжыме былі сабраныя ў першай палове 2012 года. Таварныя аўтамабілі выйшлі на рынак у 2013 годзе. Адначасова пачаліся пастаўкі ў дзяржаўныя ўстановы: МНС і ДАІ. Пазней аўтамабілі сталі атрымліваць Дэпартамент аховы, Міністэрства абароны, Дзяржпагранкамітэт, Транспартная інспекцыя і інш. Закупалі аўтамабілі таксама службы таксі. У 2014 годзе ў Беларусь сталі паступаць машынакамплекты для зборкі рэстайлінгавай версіі SC7.
На беларускім рынку Geely SC7 прапаноўвалася толькі з 1,8-літровым бензінавым рухавіком і механічнай каробкай перадач.
«Першы беларускі электрамабіль»
У жніўні 2017 года быў паказаны прататып электрамабіля беларускай распрацоўкі. Машына была спраектавана Аб'яднаным інстытутам машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук на базе Geely SC7[25].
Усталяванне новай сілавой устаноўкі зроблена пры мінімальных зменах канструкцыі базавага аўтамабіля. З машыны быў дэмантаваны бензінавы рухавік з усімі агрэгатамі, уключаючы каробку перадач, выхлапную сістэму і бензабак. Пад капотам быў усталяваны сінхронны матор-рэдуктар, інвертар і кантролер. Магутнасць электрарухавіка складае 60 кВт (80 к.с.), круцільны момант электрапрывада — да 2600 Н·м. Для ахаладжэння пакінуты стандартны радыятар. Захавалася ўся бартавая электроніка — яе сілкаванне ажыццяўляецца ад акумулятара. Для сілкавання вакуумнага ўзмацняльніка тармазоў усталявана спецыяльная вакуумная помпа і рэсівер. Батарэя — літый-іонная, размешчана ў багажніку. Пастаўшчык — "Энер зэт" (Санкт-Пецярбург, Расія). Над батарэяй усталявана зарадная прылада. Раздым для зарадкі выведзены ў люк бензабака.
Тэхнічныя характарыстыкі: ёмістасць батарэі — 32 А·г; ёмістасць суперкандэнсатара — 650 Вт·г; прабег на поўным зарадзе — 150 км; зарадка каля 3-4 гадзін ад 380 вольт альбо каля 6 гадзін ад 220 вольт; максімальная хуткасць — 110 км/г.
Машына выкарыстоўвалася НАН у якасці хадавой лабараторыі для адпрацоўкі тэхналогій. У далейшым электракар быў мадэрнізаваны. Батарэю перанеслі з багажніка пад днішча, яе ёмістасць павялічылася ўдвая. На электроннае кіраванне былі пераведзеныя тармазная сістэма, рулявое кіраванне, панэль прыбораў і інш[26].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads