Google

амерыканскае прадпрыемства апраграмавання From Wikipedia, the free encyclopedia

Google
Remove ads

Google Inc. (МФА [ɡuːɡl][11][12], MWCD /ˈgü-gəl/[13], бел.: Гугл, NASDAQ: GOOG) — амерыканская кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Стварыла і валодае буйнейшай у свеце пошукавай сістэмай Google (доля рынку 84%).

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазіцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя карты, прылады для арганізацый, сацыяльныя сеткі і відэа-хостынг. Акрамя гэтага, былі распрацаваныя браўзер з адкрытым зыходным кодам, сэрвіс мабільных плацяжоў і мабільная аперацыйная сістэма.

Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнцін-В’ю, штат Каліфорнія. Кампанія трымае каля 1 млн сервераў па ўсім свеце, якія апрацоўваюць мільярды запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайта даных кожную гадзіну.

Google абвясціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгкадасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don't be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходнікам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаннях скрывання асабістай інфармацыі, аўтарскага права і цэнзуры.

Матчыная кампанія Google Alphabet Inc. уваходзіць у Вялікую пяцёрку амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Amazon, Apple, Meta і Microsoft.

Remove ads

Гісторыя

Google з’явіўся ў студзені 1996 года як навукова-даследчы праект Лары Пэйджа і Сяргея Брына, якія навучаліся ў Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі.

Галоўнай асаблівасцю пошукавай сістэмы Google стала выкарыстанне сістэмы PageRank, па якой актуальнасць сайта вызначаецца колькасцю і важнасцю старонак, якія спасылаюцца на гэты сайт. Даменнае імя для Google было зарэгістравана 15 верасня 1997 года, а кампанія была зарэгістраваная 4 верасня 1998 года.[14] [15]

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads