Help!
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Help! (з англ. — «На дапамогу!») — пяты студыйны альбом The Beatles, выпушчаны ў 1965 годзе на лэйбле Parlophone.
Remove ads
Пра альбом

Як і ў выпадку з альбомам A Hard Day's Night, песні з першага боку кружэлкі прагучалі ў аднайменным фільме. Загалоўная песня альбома звярнула на сябе ўвагу незвычайнай для ранняй творчасці гурта сур'ёзнасцю тэксту. У «You’ve Got to Hide Your Love Away» Джон Ленан таксама сур'ёзны; гэта найяскравейшы прыклад уплыву Боба Дылана на музыку гурта. Вельмі выразны і пранікнёны вакал Ленана ў «It’s Only Love».
Пол Мак-Картні напісаў для альбома легендарную «Yesterday», энергічную «Another Girl», рок-н-рольную «The Night Before» і фолкавую «I’ve Just Seen a Face».
Упершыню на альбом трапілі цэлыя дзве песні Джорджа Харысана — «I Need You» і «You Like Me Too Much».
Гэта апошні з альбомаў гурта, на якім былі выкананы песні іншых аўтараў («Act Naturally» і «Dizzy Miss Lizzy»).
Альбом ясна акрэсліў паварот у творчасці гурта, праз год пасля выхаду альбома гурт адыграў свой апошні жывы канцэрт і цалкам прысвяціў сябе працы ў студыі.
У брытанскім хіт-парадзе дыск займаў 1-е месца на працягу 9 тыдняў запар з 14 жніўня 1965 года (CD-версія дасягнула 61-га месца ў 1987 годзе).
Remove ads
Спіс кампазіцый
Песні першага боку гучаць таксама ў фільме «На дапамогу!».
Словы і музыка ўсіх песень напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, за выключэннем адзначаных.
Амерыканскі рэліз
Усе песні напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, калі не ўказана іншае.
Першы бок
- «Help!» (з інструментальным уступам)
- «The Night Before»
- «From Me to You Fantasy» (інструментал)
- «You’ve Got to Hide Your Love Away»
- «'I Need You» (Джордж Харысан)
- «In The Tyrol» (інструментал)
Другі бок
- «Another Girl»
- «Another Hard Day’s Night» (інструментал)
- «Ticket to Ride»
- «The Bitter End/You Can’t Do That» (інструментал)
- «You’re Going to Lose That Girl»
- «The Chase» (інструментал)
Remove ads
Удзельнікі запісу
- Джон Ленан — вядучы вакал, бэк-вакал, гітара, акустычная гітара, фартэпіяна, арган, ударныя
- Пол Мак-Картні — вядучы вакал, бэк-вакал, гітара, акустычная гітара, бас-гітара, фартэпіяна, гуіра
- Джордж Харысан — вядучы вакал, бэк-вакал, гітара, акустычная гітара, ударныя
- Рынга Стар — вядучы вакал, ударныя
Запрошаныя музыканты
- Джордж Марцін — фартэпіяна, прадзюсіраванне
- Джон Скот — флейта на «You’ve Got to Hide Your Love Away»
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads