Ticket to Ride (песня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ticket to Ride» (назва літаральна перакладаецца як «Білет да Райда» або «Білет для паездкі», але сэнс назвы неадназначны, гл. ніжэй раздзел «Значэнне назвы песні») — песня гурта «The Beatles», якая была ўпершыню выпушчана ў выглядзе сінгла 9 красавіка 1965 года і ўвайшла таксама ў альбом Help!. Песня была запісана 15 лютага 1965 года ў студыі «Эбі-Роўд».
У 2004 годзе песня заняла 384-ю пазіцыю ў рэйтынгу «500 найвялікшых песень усіх часоў» паводле часопіса Rolling Stone. Брытанскі часопіс New Musical Express уключыў дадзеную кампазіцыю ў свой спіс «500 найвялікшых песень усіх часоў», размясціўшы яе ў ім на 311-й пазіцыі[5].
Remove ads
Гісторыя песні
Песня была напісана Джонам Ленанам (прыпісана, як гэта звычайна рабілася, Ленану і Мак-Картні, нягледзячы на тое, што ўнёсак Мак-Картні ў гэтую песню застаецца пад пытаннем). Паводле Ленана, унёсак Мак-Картні абмежаваўся толькі «той манерай, якой Рынга граў на ўдарных»[6]. Аднак сам Мак-Картні адзначаў, што гэтую песню яны «напісалі разам… Мы селі і працавалі над ёй поўныя тры гадзіны»[7].
Паводле Ленана, завяршальны фрагмент песні (са словамі «My baby don’t care») быў адным з яго найлюбімейшых фрагментаў усёй песні[6]. Пасля распаду «The Beatles» Ленан з гонарам заяўляў, што кампазіцыя «Ticket to Ride» была прадвеснікам жанра «хеві-метал»[6] праз гудзенне басу, частае паўтарэнне ўдарных і перагружаныя гітарныя партыі.
Remove ads
Значэнне назвы песні
Паходжанне назвы песні не зусім яснае, існуе некалькі магчымых трактовак:
- «Гарадок Райд на востраве Уайт» — стрыечная сястра Мак-Картні з мужам утрымлівалі ў гэтым горадзе паб; у пачатку 1960-х Мак-Картні і Ленан аўтаспынам дабіраліся да гэтага горада (паводле версіі Мак-Картні, прадстаўленай Бары Майлсу)[7][8].
- «Дзяўчына, якая сыходзіць (to ride out) ад таго, хто вядзе аповед»[8][9].
- Зварот Ticket to ride быў нібыта выдуманы Ленанам у дачыненні да картак аб стане здароўя, якія выдаваліся гамбургскім прастытуткам у 1960-я гады[9] («The Beatles» гралі ў Гамбургу на заранку сваёй музычнай кар'еры; на той час слова «ride/riding» стала слэнгавым выразам для абазначэння сексуальнай сувязі).
- Існуе таксама міф (агучаны амерыканскім радыёвядоўцам Кейзі Кейсемам) пра тое, што першапачаткова песня была нібыта напісана і запісана як «Ticket to Rye» (Рай — гарадок ва Усходнім Сусексе), аднак назва песні была зменена дзеля слухачоў з ЗША і іншых краін, якія, магчыма, не зразумелі б адсылкі да гэтага горада.
Remove ads
Запіс і выхад песні
Песня была запісана на працягу трохгадзіннай сесіі ў студыі «Эбі-Роўд» 15 лютага 1965 года — гэта была першая сесія, прысвечаная альбому Help!. Для запісу песні ўдзельнікі гурта ўпершыню прымянілі новы для сябе спосаб — калі раней яны запісвалі ўсе партыі адначасова, як бы імітуючы жывы выступ, то на гэты раз асобныя партыі на розных дарожках запісваліся асобна: спачатку была запісана партыя басу і ўдарных, затым — рытм- і сола-гітара, затым вакал Джона Ленана (былі запісаны дзве партыі, якія потым былі зведзены ў адну) і, нарэшце, бубен, падгалоскі і воплескі, якія занялі чацвёртую дарожку. Пры запісе гэтай песні Мак-Картні ўпершыню выконваў партыю сола-гітары.
Песня «Ticket to Ride» была выпушчана 9 красавіка 1965 года ў Вялікабрытаніі і 19 красавіка ў ЗША на аднайменным сінгле (на адваротным баку знаходзілася песня «Yes It Is»). У ЗША песня займала першую пазіцыю Billboard Hot 100 на працягу тыдня, у Вялікабрытаніі яна лідыравала ў UK Singles Chart на працягу трох тыдняў.
У запісе ўдзельнічалі
- Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас- і сола-гітара
- Джордж Харысан — 12-струнная рытм-гітара, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя, бубен
Прыём крытыкай
Многія крытыкі (у іх ліку Рычы Антэрбергер і Іэн Макдональд) успрынялі песню «Ticket to Ride» як значную падзею на шляху развіцця музычнага стыля «The Beatles». Антэрбергер адзначаў, што «рытм у „Ticket to Ride“ больш жорсткі і цяжкі, чым ва ўсіх папярэдніх выступах „The Beatles“, асабліва ў дачыненні да адбівак Рынга Стара»[10]. Макдональд адзначыў, што гэтая песня «псіхалагічна глыбейшая за ўсё, што „The Beatles“ запісалі дагэтуль»[11].
Remove ads
Кавер-версіі
Сярод вядомых перапевак песні можна згадаць:
- Перапеўка дуэтам The Carpenters у жанры павольнай балады ў 1969 годзе для дэбютнага альбома Offering. Імі ж песня была перазапісана ў 1974 годзе для ўключэння ў альбом Greatest Hits.
- Піянеры хард-року Vanilla Fudge запісалі кавер-версію ў 1967 годзе.
- Песня была перапета таксама гуртамі Hüsker Dü, The Fifth Dimension, The Punkles, Kids Incorporated і Atomic Kitten.
Remove ads
Культурны ўплыў
- Аркестраваная версія песні ледзь улоўная ў заканчэнні свежых выданняў альбома The Dark Side of the Moon гурта «Pink Floyd». Верагодней за ўсё, гэта — памылка рэжысёраў запісу: і «The Beatles», і «Pink Floyd» запісваліся ў «Эбі-Роўд».
- З песняй «Ticket to Ride» перагукаецца песня «Artificial Energy» гурта The Byrds з альбома The Notorious Byrd Brothers (1968).
Цікавы факт
- Песня «Ticket to Ride» стала першай песняй «The Beatles», чыя працягласць перавысіла 3 хвіліны[8].
Удзел у хіт-парадах
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads