Homo rudolfensis

From Wikipedia, the free encyclopedia

Homo rudolfensis
Remove ads

Homo rudolfensis — вымерлы «найстарэйшы»[1] від людзей, які прадстаўляе (згодна з традыцыйнымі ўяўленнямі) пераходную прыступку ад чалавека ўмелага (Homo habilis) да Homo erectus. Жылі 2,0—1,78 млн гадоў таму[2]. Рост складаў 1,5—1,8 м, вага 45-80 кг. Паводле антрапалагічных даследаванняў 2012 года, Homo rudolfensis быў не варыяцыяй Чалавека ўмелага, а прадстаўніком паралельнай лініі ў эвалюцыі старажытных людзей. Ад якой з гэтых ліній паходзіць сучасны чалавек, невядома[2][3][4].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Першыя рэшткі гэтага віду былі выяўленыя ў Кеніі[5] на беразе возера Туркана (Рудольф) у 1978 ujlpt. Другая знаходка была зроблена ў 1991 годзе на беразе возера Малаві. Чэрап KNM-ER 1470, знойдзены ў Коабі-Фора (Эфіопія) ў 1972 годзе[6] спачатку адносілі да Homo habilis. В. П. Аляксееў , у 1978 годзе[7] вылучыў яго ў асобны від H. rudolfensis[8][9]. Аднак Міў і Луіс Лікі адносяць дадзены асобнік, а таксама знойдзеныя імі ўзоры KNM-ER 62000, KNM-ER 62003 і KNM-ER 60000 да новага асобнага віда роду HomoHomo rudolfensis[2].

Пры невялікім аб'ёме мозга Homo rudolfensis валодаў досыць буйнымі памерамі, набліжаючыся да памерах сучаснага чалавека. Плоскі твар Homo rudolfensis наводзіць на думка аб блізкім сваяцтве з відам Kenyanthropus platyops, які жылў ў Афрыцы каля 3 млн гадоў назад (Leakey et al., 2001)[10].

Невыразны таксанамічных статус Homo rudolfensis — заканамернае следства дзвюх прычын:

  • па-першае, складанасць вызначэння сістэматычнага становішча для палеанталагічных знаходак, калі гаворка ідзе пра блізкія віды (што нярэдка ў палеаантрапалогіі). Блізкасць Homo rudolfensis па марфалогіі да Homo habilis несумнеўная, бясспрэчны і шэраг адрозненняў. Таму кропка гледжання шмат у чым залежыць ад поглядаў канкрэтнага даследчыка на сістэматыку гамінідаў наогул.
  • па-другое, паступовасць марфалагічнага пераходу паміж Homo habilis і Homo rudolfensis, з аднаго боку, і Homo ergaster — з другога. Прамежкавасть знаходак, якія адносяцца да хабілісаў/рудольфенсісаў — прамое следства бесперапыннасці эвалюцыі, і прыводзіць да дыскусій: аднесці іх да прагрэсіўных аўстралапітэкаў альбо да прымітыўных Homo.
Remove ads

Зноскі

  1. Meave G. Leakey, Fred Spoor, M. Christopher Dean, Craig S. Feibel, Susan C. Antón, Christopher Kiarie & Louise N. Leakey New fossils from Koobi Fora in northern Kenya confirm taxonomic diversity in early Homo // Nature 488, 201–204 (09 August 2012)
  2. Алексеев В. П. Палеоантропология земного шара и формирование человеческих рас. М., Наука, 1978 г.
    Вид первоначально описан как Pithecanthropus rudolfensis. Часто фигурирующий год описания 1986 является только годом перевода книги на английский язык.
  3. Джек Палмер. Эволюционная психология: Секреты поведения Homo sapiens, 2003
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads