Hybrid Theory

альбом Linkin Park From Wikipedia, the free encyclopedia

Hybrid Theory
Remove ads

«Hybrid Theory» (бел.: тэорыя гібрыдаў) — дэбютны студыйны альбом амерыканскага рок-гурту «Linkin Park». Альбом быў выпушчаны 24 кастрычніка 2000 года на лэйбле «Warner Bros. Records». З 2010 года «Hybrid Theory» мае брыльянтавы статус. Чатыры песні з альбома: «Papercut», «One Step Closer», «Crawling» i «In the End» былі выпушчаны як сінглы і мелі папулярнасць у розных чартах. Наібольшую папулярнасць меў апошні сінгл «In the End», які дасціг другой пазіцыі у чарте «Billboard Hot 100», а кліп на гэту песню у 2002 годзе выйграў у намінацыі «лепшае рок-відэа» на «MTV Video Music Award». Песня «Crawling» у 2002 годзе выйграла «Грэмі» у намінацыі «лепшае хард-рок выкананне». Тэксты песень з «Hybrid Theory» закранаюць праблемы вакаліста «Linkin Park» Чэстара Бэнінгтана.

Хуткія факты музычны альбом Linkin Park, Дата выпуску ...
Remove ads

Запіс

9 трэкаў з альбома былі запісаны у 1999 годзе як дэмазапісы. Гэтыя дэмазапісы гурт прэзентаваў розным лэйблам, але гэтыя лэйблы адмаўляліся падпісваць кантракт з гуртам. Толькі Warner Bros. Records падпісаў кантракт з Linkin Park, і у пачатку 2000 года на студыі NRG Recordings пачалась запісь альбома, якая доўжылася 4 тыдня. Прадзюсарам стаў Дон Гілмор.

Бас-гітарысты Дэйв Фарэл і Кайл Крыснер не удзейнячалі у запісе, таму Linkin Park запрасілі да запісі Скота Козела і Яна Хорнбека. Скот і Ян ігралі на бас-гітары у некаторых трэках з альбому. Над песняй «With You» сумесна з Linkin Park працавалі The Dust Brothers.

Remove ads

Поспех

У першы тыдзень пасля выхада было продана 50 000 копій альбому, дзякуючы чаму Hybrid Theory заняў 16 пазіцыю у чарте Billboard 200. Праз 5 тыдняў альбом атрымаў залаты статус. У 2001 Hybrid Theory стаў самым прадаваемым альбомам года у ЗША. Па стане на 2010 было продана больш за 10 мільёнаў копій, что робіць альбом Hybrid Theory брыльянтавым.

Удзельнікі запісу

Запрошаныя музыканты

  • The Dust Brothers
  • Скот Козел
  • Ян Хорнбек

Афармленне

  • Фрэнк Мэдакс — графічны дызайн
  • Джэймс Мінчын — фотаздымак

Спіс кампазіцый

1. Papercut3:05
2. One Step Closer2:36
3. With You3:23
4. Points of Authority3:20
5. Crawling3:29
6. Runaway3:04
7. By Myself3:10
8. In the End3:36
9. A Place for My Head3:05
10. Forgotten3:15
11. Cure for the itch2:37
12. Pushing Me Away3:12

Бонусныя трэкі з японскага выдання

My December4:20
High Voltage3:45

Чарты

Больш інфармацыі Чарт (2000/2001), наівышэйшая пазіцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads