Вадалюб чорны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадалюб чорны[1] (Hydrophilus piceus) — від насякомых сямейства Вадалюбы (Hydrophilidae)[2]).
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела насякомага да 47 мм. Цела бліскучае, шэра-чорнае з аліўкавым адценнем. Адзін з найбуйнейшых жукоў Еўропы.
Распаўсюджанне
Палеарктычны від. Сустракаецца ў значнай частцы паўночна-заходняй і цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Скандынавіі і Украіны), у Паўночнай Афрыцы (Лівія, Егіпет, Алжыр) і частцы Азіі (Аравія, Турцыя, Ізраіль, Сірыя, Кітай, Індыя).
Экалогія
Дарослыя жукі любяць стаячыя вадаёмы і сілкуюцца воднымі раслінамі. Самкі адкладаюць да 50 яек у коканы, якія плаваюць па паверхні вады, прымацаваныя да якой-небудзь расліны. Лічынкі вядуць драпежнічаюць, нападаючы на малявак рыб.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads