Intel 80186
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Intel 80186 (i186) — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel у дугой палове 1982 года, які ўяўляе сабой удасканалены варыянт мікрапрацэсара i8086. У склад новага мікрапрацэсара ўвайшлі сродкі, якія раней рэалізоўваліся 10 асобнымі мікрасхемамі. Ужываліся, галоўным чынам, у працы з кіруючымі праграмамі ды ў высокаінтэлектуальных перыферыйных адаптарах, напрыклад сеткавых.


Remove ads
Апісанне
Да распрацоўкі новага мікрапрацэсара Intel прыступіла адразу пасля выхаду працэсараў i8086/i8088. Працэсары i8086/i8088 патрабавалі шмат мікрасхем падтрымкі, і Intel вырашае распрацаваць мікрапрацэсар, які ўжо ўтрымлівае на крышталі ўсе неабходныя модулі. Новы працэсар уключаў у свой склад мноства кампанентаў, якія раней выпускаліся ў выглядзе асобных мікрасхем, гэта б дазволіла значна скараціць колькасць мікрасхем у камп'ютары, і адпаведна зменшыць яго кошт. Акрамя таго, была пашырана сістэма ўнутраных каманд (інструкцый).
Новыя кампаненты
- Два кантролеры прамога доступу да памяці (DMA) са схемамі перапыненняў
- Дэшыфратары адрасу (праграмавальныя схемы выбару крышталя)
- Трохканальны праграмавальны таймер/лічыльнік
- Генератар сінхранізацыі
- Праграмавальны кантролер перапыненняў
Сямейства працэсараў Intel 80186
У 1982 годзе Intel выпускае ўбудавальны працэсар Intel 80186, які, апроч палепшанага ядра i8086, утрымліваў таксама дадатковыя модулі, якія замянялі некаторыя мікрасхемы падтрымкі; працэсар вырабляўся з ужываннем NMOS-тэхналогіі.
У сувязі з развіццём тэхналогіі, у 1987 годзе Intel выпускае працэсары i186 другога пакалення — Intel 80C186. Гэтыя працэсары вырабляліся па палепшанаму CHMOS III тэхпрацэсу, што дазволіла павялічыць тактавую частату працэсараў удвая, а спажывальную моц знізіць у 4 разы. Што немалаважна, была захавана сумяшчальнасць у размяшчэнні вывадаў са старымі працэсарамі.
У 1990 годзе Intel выпускае новае сямейства працэсараў i186 — Intel 80С186EB. Новыя працэсары змяшчалі мноства змен у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў i186. Па-першае, было перапраектавана ядро працэсара, якое зараз стала модульным звалася «Модульнае ядро 80C186» (80C186 Modular Core). Па-другое, сямейства мікрасхем падтрымкі мікрапрацэсара было таксама перапраектавана ў модулі са стандартнымі інтэрфейсамі. Працэсары 80C186EB і арыгінальны 80186 маюць розныя наборы мікрасхем падтрымкі. У сувязі з пераходам на новы тэхпрацэс (CHMOS IV) і модульную структуру ўдалося знізіць спажывальную моц. Працэсар i80C186EB знайшоў ужыванне ў партатыўнай апаратуры (напрыклад, сотавыя тэлефоны).
У 1991 годзе Intel прэзентуе працэсары 80C186XL, 80C186EA і 80C186EC, якія таксама былі заснаваны на модульным ядры i80C186. Працэсар i80C186XL мае высокую прадукцыйнасць і нізкае энергаспажыванне. Працэсар i80C186EA аб’ядноўвае ў сабе працэсар i80C186 з новымі магчымасцямі кіравання энергаспажываннем. Працэсар i80C186EC уключаў у сабе дадатковыя элементы, якія не мелі іншыя працэсары сямейства i80C186.
Корпус
З прычыны павелічэння колькасці кампанентаў у працэсары, было павялічана колькасць кантактаў на корпусе мікрапрацэсара. У арыгінальным працэсары i80186 колькасць кантактаў складала 68. Працэсар цяпер выпускаўся ў карпусах тыпу «носьбіт крышталя» (Chip Carrier) і «матрыца вывадаў» (PGA). У наступных пакаленнях працэсара i186 ужываліся і іншыя тыпы карпусоў, пры гэтым колькасць кантактаў павялічвалася. Для адрознення працэсараў у розных тыпах карпусоў і з рознай колькасцю кантактаў ужываліся ідэнтыфікатары ў выглядзе лацінскіх літар, якія ставіліся ў пачатку назвы працэсара (гл. табліцу ніжэй).
Заўвага. 1. Існаваў узор з маркіроўкай «Intel A80C186CPICE» у корпусе тыпу PGA з 280 кантактамі (гл. тут). 2. Існаваў інжынерны ўзор з маркіроўкай «Intel FA80C186CP» у корпусе TQFP з колькасцю кантактаў 156 (гл. тут).
Новыя інструкцыі
У працэсарах сямейства i186 быў пашыраны набор каманд. Былі даданы дадатковыя каманды працы са стэкам (PUSHA, POPA, PUSH «immediate»), з партамі ўводу-вываду (INS, OUTS), арыфметычныя каманды (IMUL, ROL/ROR, RCL/RCR, SAL/SAR, SHL/SHR з непасрэдна ўказаным лікам біт ссоўвання) і каманды рэалізацыі моў высокага ўзроўню (ENTER, LEAVE, BOUND).
ПК на базе працэсараў сямейства i186
Працэсары сямейства i186 амаль не выкарыстоўваліся ў камп'ютарах, толькі некаторыя фірмы выпусцілі такія ПК: Mindset, Compis (шведскі школьны камп'ютар), RM Nimbus (брытанскі школьны камп'ютар), Unisys ICON (канадскі школьны камп'ютар), HP 200lx (handheld PC), і настольны ПК Tandy 2000.
Remove ads
Тэхнічныя характарыстыкі
- Год анонсу: 1982
- Тактавая частата, МГц*: 6, 8, 10, 12, 13, 16, 20, 25
- Разраднасць рэгістраў: 16 біт
- Разраднасць шыны даных: 16 біт
- Разраднасць шыны адрасу: 20 біт
- Аб'ём адрасавальнай памяці: 1 Мбайт
- Колькасць транзістараў: ?
- Тэхпрацэс, нм: ?
- Плошча крышталя, кв.мм: ?
- Напружанне сілкавання: 2,9~3,3 В
- Раздым: мікрасхема прылітоўвалася да платы
- Корпус: гл. табліцу вышэй
(*) Заўвага: магчыма, існавалі мадэлі і з іншымі частотамі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads