Firefox

From Wikipedia, the free encyclopedia

Firefox
Remove ads

Firefox, Mozilla Firefox ([moʊˈzɪlə ˈfaɪɹfɑks]) — свабодны браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны сумесна Mozilla Foundation і яе даччынай кампаніяй Mozilla Corporation.

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

У браўзеры ёсць укладачны інтэрфейс, праверка арфаграфіі, пошук па меры набору, «жывыя закладкі», менеджар загрузак, пошукавая сістэма. Новыя функцыі можна дадаваць з дапамогай пашырэнняў.

Firefox выпускаюць для Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, яго парты даступныя для розных Unix і Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD і OpenBSD. Таксама даступны для Android і iOS. Код браўзера распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй MPL ад Mozilla.[15]

Firefox створаны ў 2002 годзе пад кодавай назвай «Phoenix» членамі супольнасці Mozilla. Падчас бэта-тэсціравання браўзер атрымаў высокую ацэнку за хуткасць і бяспеку ў параўнанні з Internet Explorer 6, які дамінаваў у той час. Версія Firefox 1.0 выпушчана 9 лістапада 2004 года[16] і за наступныя 9 месяцаў браўзер быў загружаны 50 мільёнаў разоў[17]. Ён лічыцца духоўным пераемнікам Netscape Navigator, бо супольнасць Mozilla была створана Netscape у 1998 годзе да таго, як іх набыла AOL.[18]

Доля выкарыстання Firefox вырасла да максімуму ў 32,21 % у лістападзе 2009 года[19], пазней зніжалася праз канкурэнцыю з Google Chrome. Станам на снежань 2022 года доля выкарыстання Firefox як настольнага вэб-браўзера складае 7,1 %, што робіць яго чацвёртым па папулярнасці настольным вэб-браўзерам пасля Google Chrome (66,1 %), Microsoft Edge (11,2 %) і Safari (9,6 %).[20]

Remove ads

Зноскі

  1. https://www.mozilla.org/en-US/firefox/all/ Праверана 5 жніўня 2021.
  2. Choose which Firefox Browser to download in your language Праверана 5 жніўня 2021.
  3. System requirements Праверана 5 жніўня 2021.
  4. Choose which Firefox Browser to download in your language Праверана 5 жніўня 2021.
  5. Will Firefox work on my mobile device? Праверана 5 жніўня 2021.
  6. Firefox 141.0, See All New Features, Updates and Fixes — 2025. Праверана 22 ліпеня 2025.
  7. Index of /pub/firefox/releases/142.0b5/ — 2025. Праверана 31 ліпеня 2025.
  8. Firefox Nightly 143.0a1, See All New Features, Updates and Fixes — 2025. Праверана 21 ліпеня 2025.
  9. Firefox ESR 140.1.0, See All New Features, Updates and Fixes — 2025. Праверана 22 ліпеня 2025.
  10. Mozilla Licensing Policies (англ.). — «Executable software binaries released by the Mozilla Project, such as Firefox and Thunderbird, are made available under the terms of the MPL.»  Праверана 9 снежня 2022.
  11. Firefox browser takes on Microsoft (англ.). BBC News (9 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы December 20, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
  12. Weber, Tim. The assault on software giant Microsoft (англ.). BBC News (9 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы September 25, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
  13. Jay, Paul (February 28, 2008). "Curtains for Netscape – Tech Bytes"(англ.). CBC News. Архівавана з арыгінала July 5, 2015. Праверана 2023-01-19.
  14. StatCounter. Desktop Browser Market Share Worldwide (Jan 2009 - Jan 2013) (англ.). gs.statcounter.com. Архівавана з першакрыніцы October 11, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
  15. Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 9 снежня 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads