Litesound
беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Litesound» — беларускі поп-рок гурт, заснаваны братамі Дзмітрыем і Уладзімірам Каракінымі ў Мінску ў 2004 годзе.[2][3]
Remove ads
Гісторыя

Гурт прадставіў Беларусь на конкурсе эстраднай песні Еўрабачанне 2012 з кампазіцыяй «We are the Heroes»[4].
У 2020 годзе гурт падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, праз што пазбаўлены магчымасці канцэртаў у Беларусі. У час пратэстаў гурт запісаў беларускамоўную песню «Мы героі», версію песні, з якой яны выступалі на Еўрабачанні[5], пасля запісаў песню на словы Якуба Коласа «Беларускаму люду», граў у падтрымку палітычных вязняў[6]. 13 кастрычніка 2022 года Дзмітрый і Уладзімір Каракіны затрыманы спецслужбай рэжыму Лукашэнкі — САХР, змешчаны ў СІЗА-1 Мінска і абвінавачаны паводле арт. 342 КК Беларусі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак[7].
У сакавіку 2023 года браты Каракіны і іх бацькі былі прыгавораны да некалькіх гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года[8].
Remove ads
Склад
- Дзмітрый Каракін — вакал, гітара, бас-гітара, клавішы (з 2005)
- Уладзімір Каракін — вакал, гітара (з 2005)
- Яўген Бальчус — бас-гітара, вакал (з 2017)
- Макс Бабко — ударныя (з 2019)
Былыя ўдзельнікі і сесійныя музыкі
- Сяргей Гінько — ударныя (2005—2008)
- Марыё Гулінскі (Уладзімір Гулінскі) — бас-гітара (2005—2012)
- Аляксандр Валашчык — ударныя (2008—2012)
- Яўген Садоўскі — клавішныя (2009—2012)
- Ігнат Яковіч — ударныя (2012)
- Алекс Колчын — вакал, клавішы, гітара (2012—2013)
- Алесь Собаль — ударныя (2012—2013)
- Якопа Маса (Jacopo Massa) — вакал, гітара, бас-гітара (2010—2013)
- Арцемій Даронкін — бас-гітара (2013—2014)
- Ягор Даронкін — ударныя (2013—2014)
- Андрэй Рававы — ударныя (2015—2016, 2018—2019)
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads