Парк імя Міхаіла Паўлава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парк імя Міхаіла Паўлава (народная назва — Мухля[1]) — парк у Маскоўскім раёне Мінска, паміж жылымі раёнамі Малінаўка і Паўднёвы Захад. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў. Парк з’яўляецца ўпадабаным месца адпачынку жыхароў найбліжэйшых мінскіх мікрараёнаў і галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна г. Мінска. Праз парк працякае рака Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём і фантаны.
Remove ads
Гісторыя стварэння і атрымання назвы

Парк закладзены ў першай палове 1990-х гг. як складовая частка водна-зялёнай сістэмы Мінска. Мясцовыя жыхары называлі і называюць парк па-свойску як «Мухля». Гэтак жа Мухляй называюць свае «зялёныя зоны» і жыхары мінскіх вуліц Харкаўскай і Волаха[2].
У 2012 г. адміністрацыя Маскоўскага раёна прапанавала мінчукам прыняць удзел у абмеркаванні назвы парка. Меркавалася, што яна павінна мець гістарычныя карані[3].
Краязнаўцы музея гісторыі раёна «Мой родны кут», прапанавалі некалькі варыянтаў: Вярховіцкі парк (паводле назвы аднайменнага ўрочышча і хутара, які існаваў да 1940 г. прыкладна на тым жа месцы); Старакурганны ці Курганны парк (бо побач у мікрараёне Паўднёвы-Захад размяшчаюцца два старажытныя курганы); Дворыцкі парк (паводле назвы найбліжэйшай былой вёскі Дворышча, некаторыя хаты якой яшчэ стаяць каля парку)[2][4].
Аднак 15 жніўня 2012 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў сваім рашэннем надаў парку імя старшыні Мінгарвыканкама ў 2000—2009 гг. Міхаіла Паўлава[1][5].
1 верасня 2012 г., у дзень, калі Міхаілу Паўлаву (1952—2010) павінна было споўніцца 60 гадоў, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка, у якой прынялі ўдзел старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васілевіч Карпенка, кіраўнікі раёнаў горада, прадстаўнікі грамадскасці, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», рабочых калектываў раёна[6].
Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны асвяціў святой вадой мемарыяльны знак з памятным надпісам ля цэнтральнага ўваходу ў парк. Затым адбыўся святочны канцэрт з удзелам узорнапаказальнага аркестра ўнутраных войск МУС Беларусі[7].
- Від на парк у заходнім кірунку
- Дарожка ўздоўж стаўка
- Водная гладзь стаўка
- Дрэвы каля стаўка
- Знак папярэджання
- Качкі на беразе
- Кветнік
- Лаўкі
- Схема лыжаролернай трасы ў парку
Remove ads
Развіццё парку
7 красавіка 2012 г. у парку ў гонар 35-годдзя Маскоўскага раёна (г. Мінск) жыхарамі раёна і ўдзельнікамі IV Усебеларускага народнага сходу была высаджана алея дрэў і ўсталяваны з гэтай нагоды мемарыяльны камень з шыльдай.
У 2013—2014 гг. у сувязі з рэканструкцыяй праспекта Дзяржынскага і будаўніцтвам Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі Пятроўшчына да станцыі Малінаўка некалькі разоў мянялася форма дарогі ў пачатковай частцы вуліцы Касманаўтаў. З-за гэтага двойчы мяняліся ўсходнія межы парку.
У водна-зялёных зонах парка ў перыяд міграцыі назіраюцца качкі і азёрныя чайкі.

У пачатку восені 2015 г. у самым заходнім кутку парку за кошт грашовых выдаткаў кампаніі «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» была створана самая вялікая ў Беларусі workout-пляцоўка для варкаўта (заняткаў фізкультурай і фітнесам па-за трэнажорнай залай на свежым паветры). Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі адбылося 12 верасня 2015 г., калі Мінск святкаваў Дзень горада, — пры ўдзеле кіраўніка Маскоўскага раёна Мінска Аляксандра Пятровіча Крэпака і кіраўнікоў РГА «Беларускі дзіцячы фонд», ГА «Федэрацыя „Стрыт варкаўт“», унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».
На варкаўт-пляцоўцы (плошчай каля 500 квадратных метраў) знаходзіцца болей за 20 комплексаў для трэніроўкі розных відаў мускул: турнікі, рукаходы, брусы, шведскія сценкі і лаўкі. На workout-пляцоўцы ў ліку ўнікальных для Мінска элементаў маюцца: злучаныя ў трохкутнік рознаўзроўневыя турнікі для скачкоў з перахопам; змеепадобная перакладзіна; нізкі рукаход. Адначасова тут могуць трэніравацца больш за 40 чалавек. Абсталяванне пляцоўкі для варкаўта адпавядае патрабаваням і дазваляе праводзіць рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па варкаўту (Street Workout)[8].
Пасля афіцыйнага адкрыцця workout-пляцоўкі каманды па варкаўту з многіх гарадоў Беларусі (члены Беларускай федэрацыі варкаўта) правялі паказальныя выступленні, а таксама адбыўся майстар-клас ад Максіма Труханаўца (Беларусь) — сусветнага рэкардсмена па варкаўту (Street Workout) у намінацыі «Выхады сілай на дзве рукі» (з рэзультатам 21 разоў). Госцем афіцыйнага адкрыцця пляцоўкі стаў таксама музычны гурт «Litesound», які выканаў свае і замежныя песні.
На слупе ўстаноўлены сістэмы пастаяннага відэаназірання за бяспекай і парадкам на варкаўт-пляцоўцы.
- Майстар-клас ад сусветнага рэкадрсмена Максіма Труханаўца (Беларусь) у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
- Выступленні каманд у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
- Выступленні каманд у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
- Выступленні каманд у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.
- Выступленне гурта «Litesound» у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі, 12 верасня 2015 г.
Remove ads
Збудаванні

- 4 масты праз раку Лошыца
- 2 фантаны
- набярэжная
- памятны знак у гонар Міхаіла Якаўлевіча Паўлава
- варкаўт-пляцоўка
- дарожка для катання на ролікавых каньках
- пункт пракату
- атракцыёны
- лаўкі
- арка
- Дэкаратыўная крыніца з вадой (тэхнічнай)
- Фантан на акрайку парка
- Асфальтная дарожка
- Кармленне качак у паркавым стаўку
- Від з моста пасярэдзіне стаўка
- Маці на лаўцы
- Дрэва
- Сцежка ўздоўж стаўка
- Від на парк у заходнім кірунку
- Камеры відэаназірання за бяспекай і парадкам на варкаўт-пляцоўцы
Зноскі
- Скверу на проспекте Газеты «Правда» присвоят имя. Какое?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 9 лістапада 2012.
- Минчанам предложили назвать сквер Архівавана 25 сакавіка 2016.
- ОТКРЫТИЕ ПАРКА ИМЕНИ М. Я. ПАВЛОВА(недаступная спасылка)
- В Минске появился парк имени М. Я. Павлова Архівавана 21 лістапада 2012.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads