Matchbox (песня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Matchbox» (з англ.«Пачак запалак») — песня ў жанры рок-н-рол і рокабілі, напісаная Карлам Перкінсам. Упершыню запісана Перкінсам на лэйбле Sun Records 4 снежня 1956 года, выпушчана Sun Records як сінгл на 45 абаротаў на хвіліну 11 лютага 1957 года (нумар па каталогу Sun 261)[4]. Адна з найвядомейшых песень Карла Перкінса. Кавер-версіі песні запісвалі і выконвалі многія выканаўцы і гурты, у прыватнасці, The Beatles.

Хуткія факты Сінгл Карла Перкінса з альбома Dance Album of Carl Perkins (1957), Бок «Б» ...
Хуткія факты Выканаўца, Альбом ...
Хуткія факты Бок «Б», Выпушчаны ...
Remove ads

Кавер-версія The Beatles

The Beatles былі паклоннікамі Карла Перкінса і пачалі выконваць «Matchbox» з 1961 года. Вядучым вакалістам у песні быў Піт Бест, іх барабаншчык у той час; не захавалася студыйных запісаў з выкананнем The Beatles гэтай песні, дзе саліраваў бы Піт Бест, але існуе запіс іх выступу з вакалам Беста. У 1962 годзе Джон Ленан спяваў гэтую песню падчас выступу гурта ў клубе «Стар» у Гамбургу; запіс гэтага выканання ўвайшоў у альбом Live! at the Star-Club in Hamburg, Germany; 1962.

У 1963 годзе The Beatles выконвалі «Matchbox» падчас іх выступаў па радыё BBC — ужо з новым барабаншчыкам, Рынга Старам, у якасці вядучага вакаліста; гэтае выкананне ўвайшло ў альбом Live at the BBC.

Калі 1 чэрвеня 1964 года The Beatles запісвалі «Matchbox» у студыі, вядучы вакал таксама выконваў Стар; ёсць меркаванні, што Перкінс прысутнічаў у студыі падчас запісу (у 1964 годзе Перкінс быў на гастролях у Вялікабрытаніі і 1 чэрвеня наведваў студыю Abbey Road Studios; хадзілі чуткі, што ён нават граў на запісе The Beatles уступны гітарны рыф). Як часта бывала, усе інструментальныя партыі ў запісе песні гралі самі The Beatles, за выключэннем фартэпіяна, на якім граў прадзюсар Джордж Марцін. Джордж Харысан граў у гэтай песні на 12-струннай гітары, у той час як Ленан граў на электрагітары рыф і сола. Рынга Стар граў на барабанах і спяваў адначасова, пасля запісу ўсяго гурта ён дадаткова прадубляваў запіс свайго вакалу (так званы «дабл-трэкінг»)[5].

У Вялікабрытаніі песня ў версіі The Beatles упершыню выйшла на міні-альбоме Long Tall Sally 19 чэрвеня 1964 года; у ЗША — на альбоме Something New, сінгл з якога, што ўключае «Matchbox» і «Slow Down» (выпушчаны 24 жніўня 1964 года), дасягнуў 17-га месца ў чарце сінглаў часопіса Billboard[5].

«Matchbox» увайшла таксама ў зборнікі запісаў The Beatles — Rock'n'roll music Vol.1, Past Masters і Mono Masters, выпушчаныя адпаведна ў 1976, 1988 і 2009 гадах.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads