Slow Down (песня Лары Уільямса)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Slow Down» — песня ў форме 24-тактавага блюзу, напісаная і запісаная Лары Уільямсам. Выпушчаная на сінгле ў 1958 годзе, стала хітом у жанры «рытм-н-блюз», паўплывала на рост папулярнасці рок-н-ролу ў той час. Сінгл (на хуткасць 45 абаротаў на хвіліну), запісаны Уільямсам у 1958 годзе, уключаў «Dizzy Miss Lizzy» на баку «А» і «Slow Down» на баку «Б». Абедзве песні неаднаразова ў далейшым выконваліся ў кавер-версіях іншымі артыстамі, у тым ліку The Beatles выпусцілі іх запісы, адпаведна, у 1965 і 1964 гадах.

Хуткія факты Сінгл Лары Уільямса, Бок «А» ...
Хуткія факты Выканаўца, Альбом ...
Хуткія факты Бок «А», Бок «Б» ...
Remove ads

Версія The Beatles

The Beatles выконвалі кавер-версію песні ў сваіх выступах і раней за 1964 год, калі нарэшце 1 чэрвеня 1964 года запісалі песню і 19 чэрвеня 1964 года выпусцілі яе ў Вялікабрытаніі на міні-альбоме Long Tall Sally. Крыху пазней, таксама ў 1964 годзе, песня была выпушчана і ў ЗША: у ліпені 1964 — на альбоме Something New, у жніўні 1964 — на баку «Б» сінгла «Matchbox», які ўзняўся да 25-го месца ў чарце Billboard Hot 100. Песня ў запісе The Beatles увайшла таксама ў іх зборнікі Past Masters, Volume One (1988) і Live at the BBC (1994) (у апошні — у версіі, запісанай 16 ліпеня 1963 года ў BBC Paris Theatre у Лондане[3]).

Музычны крытык Іэн Макдональд крытыкаваў выкананне The Beatles гэтай песні як «адну з найменш удалых кавер-версій у дзейнасці The Beatles», адсутнасць «фундаменту, драйву і асновы згуртаванасці» (англ.: bottom, drive and basic cohesion) і ўказваў, што «гітарнае сола [Ленана] нязручнае, і руйнуецца баланс гуку». Ён таксама ўказвае на след неахайнага рэдагавання запісу, дзе на 1:14 (1 хвіліна 14 секунд ад пачатку) на імгненне знікаюць гучанне як фартэпіяна, так і бас-гітары Мак-Картні[4]. Рынга Стар таксама, як можна пачуць, губляе рытм падчас песні (англ.: Starr can likewise be heard to lose time during the song).

Склад удзельнікаў запісу

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads