Long Tall Sally (міні-альбом)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Long Tall Sally — міні-альбом (EP) брытанскага гурта The Beatles; выпушчаны лэйблам Parlophone (нумар па каталогу GEP 8913) у Вялікабрытаніі ў монафанічным фармаце 19 чэрвеня 1964 года; з'яўляецца пятым афіцыйна выдадзеным міні-альбомам з запісамі гурта і першым міні-альбомам The Beatles у Вялікабрытаніі, у які ўвайшлі песні, што дагэтуль не ўключаліся ў выдадзеныя ў Вялікабрытаніі іх сінглы або альбомы[2] (два трэкі ўвайшлі ў выпушчаны раней у тым жа годзе ў ЗША альбом The Beatles’ Second Album, а іншыя два — у іншы амерыканскі альбом, Something New). Міні-альбом быў таксама выпушчаны ў Іспаніі і Францыі[3]. Чатыры трэкі з гэтага міні-альбома былі ў 1980-х рэмастыраваны Джорджам Марцінам для выдання на CD-дыску і ўвайшлі ў склад выпушчанага ў 1988 годзе зборніка Past Masters, Volume One.

Хуткія факты міні-альбом The Beatles, Дата выпуску ...

Песня «I Call Your Name» была напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні; першапачаткова яна была аддадзена Білі Дж. Крамеру (en:Billy J. Kramer) і яго гурту The Dakotas. Крамер выпусціў песню на баку «Б» свайго сінгла, дзе на баку «А» размешчана песня «Bad to Me» (аўтар Джон Ленан), якая ў запісе Крамера дасягнула ў чарце сінглаў 1-га месца[2][4]. Астатнія песні з'яўляюцца кавер-версіямі вядомых песень іншых аўтараў.

Ілюстрацыя на вокладцы міні-альбома — фотаздымак шведскага фатографа Босе Трэнтэра (англ.: Bosse Trenter), зробленая ў Стакгольме 25 кастрычніка 1963 года[5].

Remove ads

Спіс кампазіцый

Больш інфармацыі Бок 1, № ...
Больш інфармацыі Бок 2, № ...
Remove ads

Удзельнікі запісу

Іншыя выданні

  • У ЗША песні, якія ўвайшлі ў міні-альбом, былі раздзелены і ўвайшлі ў амерыканскія альбомы 1964 года The Beatles’ Second Album («Long Tall Sally», «I Call Your Name») і Something New («Slow Down», «Matchbox»).
  • У Канадзе першыя два трэкі, а таксама назва міні-альбома былі ўзяты для выпуску ў 1964 годзе альбома The Beatles’ Long Tall Sally.
  • У 1976 годзе ўсе чатыры трэкі з гэтага міні-альбома выйшлі на двайным альбоме Rock ’n’ Roll Music, калекцыі з 28 запісаў The Beatles з сінглаў і міні-альбомаў. На альбоме Rock ’n’ Roll Music гэтыя трэкі ўпершыню былі выдадзены на брытанскіх альбомах The Beatles у стэрэа-версіі.
  • У 1978 годзе трэкі з міні-альбома (у мона-версіі) былі ўключаны ў брытанскі альбом Rarities, упершыню выпушчаны як частка бокс-сэта The Beatles Collection, а затым альбом быў выдадзены асобна. На амерыканскай версіі Rarities, якая адрозніваецца ад брытанскай, трэкі з міні-альбома адсутнічаюць[6].
  • У канцы 1980-х трэкі з міні-альбома ўвайшлі ў зборнік Past Masters, выпуск якога зрабіў даступнымі на CD-дысках усе запісы The Beatles, якія не ўваходзілі ў 12 арыгінальных брытанскіх альбомаў гурта, а таксама ў амерыканскі альбом Magical Mystery Tour. На Past Masters трэкі з міні-альбома выдадзены таксама ў стэрэа-версіі. У 2009 годзе пакупнікі атрымалі магчымасць набыць усе запісы The Beatles — у тым ліку і чатыры трэкі з міні-альбома — як у стэрэа-версіі (бокс-сэт The Beatles Stereo Box Set), так і ў мона-версіі (зборнік Mono Masters, мона-версія Past Masters).
  • Міні-альбом быў перавыдадзены ў 1992 годзе як частка 15-дыскавай калекцыі Compact Disc EP Collection, трэкі запісаны ў іх арыгінальным мона-варыянце.
  • У снежні 2004 года лэйбл Capitol Records выдаў бокс-сэт з чатырох CD-дыскаў пад назвай «The Capitol Albums, Volume 1». Бокс-сэт уключаў перавыданні першых чатырох альбомаў, выдадзеных Capitol у Амерыцы, які выйшлі на амерыканскім рынку на кампакт-дысках упершыню. Песні з міні-альбома ўвайшлі на 2-і дыск («Long Tall Sally», «I Call Your Name»), дзе змяшчаецца альбом The Beatles’ Second Album, і на 3-і дыск («Slow Down», «Matchbox»), куды змешчаны альбом Something New. Усе трэкі на ўсіх чатырох дысках прадстаўлены як у мона, так і ў стэрэа-версіі.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads