Microsoft Azure
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Microsoft Azure або проста Azure — платформа воблачных вылічэнняў, створаная кампаніяй Microsoft. Прапануе глабальную інфраструктуру захавання даных, распрацоўкі праграм і кіравання імі для прыватных асоб, кампаній і дзяржаўных органаў.
Першая версія Azure была прадстаўлена на канферэнцыі Professional Developers Conference у кастрычніку 2008 года пад кодавай назвай «Праект Чырвоны Сабака»[1]. Праект быў афіцыйна запушчаны як Windows Azure у лютым 2010 года і пазней перайменаваны ў Microsoft Azure 25 сакавіка 2014 года[2][3].
Azure прапануе больш за 600 сэрвісаў з выкарыстаннем мадэляў SaaS, IaaS, PaaS і г.д.[4] Сярод іх сэрвіс віртуальных машын Azure Vitual Machines, сэрвіс хостынга вэб-сайтаў Azure Web Sites, сэрвіс ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Microsoft Entra ID, сэрвісы баз даных Azure SQL Database і Azure Cosmos DB і многія іншыя.
Azure можа забяспечыць узровень абслугоўвання (SLA), які гарантуе 99,9 % даступнасці для праграм і даных, размешчаных на платформе[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads