Кутора малая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кутора мала́я (Neomys anomalus) — млекакормячая жывёла сямейства землярыйкавых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 6—8 см, хваста каля 5 см, маса 9—14 г. Па ступнях і пальцах задніх лап плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Доўгія валаскі знізу хваста ўтвараюць кіль. Ад куторы вадзяной адрозніваецца менш развітай плавальнай аблямоўкай і меншым кілем. Поўсць кароткая, густая, аксаміцістая, на спіне цёмная з бурым адценнем, брушка светлае.
Пашырэнне
Пашырана ў Еўропе і Малой Азіі; трапляецца ў Малдове, Крыме, Украіне. На тэрыторыі Беларусі рэдкая, адзначана ў паўднёвых раёнах на палях, у лесе, рачных далінах, зрэдку ў садах і розных пабудовах.
Асаблівасці біялогіі
Актыўная ўвесь год. Корміцца чарвямі, малюскамі, ікрой, маляўкамі рыб і інш. Біялогія вывучана недастаткова.
Літаратура
- Самусенка Э. Р. Куто́ра мала́я // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 116. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads