Oracle
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Oracle (Oracle Corporation) — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная карпарацыя. Станам на 2020 год была трэцяй па даходах IT-кампаніяй у свеце.[8] Уваходзіць у спіс Forbes Global 2000, станам на 2023 год займала ў ім 80 месца. [9] Oracle займаецца выпускам сістэм кіравання базамі даных, воблачнымі вылічэннямі і праграмнага забеспячэння для бізнеса, такога як ERP- і CRM-сістэмы. Найбольш вядомы прадукт кампаніі — Oracle Database, які кампанія выпускае з моманту свайго заснавання. З 2008 года карпарацыя засвоіла выпуск інтэграваных апаратна-праграмных комплексаў, а з 2009 года ў выніку паглынання Sun Microsystems стала вытворцам сервернага абсталявання, да гэтага кампанія выпускала выключна праграмнае забеспячэнне.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Кампанія была заснавана ў 1977 годзе пад назвай Software Development Laboratories. Сучасную назву атрымала ў 1995. Лары Элісан — сузаснавальнік, генеральны дырэктар у перыяд з 1977 года па 2014 год, найбуйнейшы акцыянер (25 % станам на 2014 год). Падраздзяленні карпарацыі размешчаны больш чым у 145 краінах. Станам на 2019 год налічвала 136 тыс. супрацоўнікаў. Раней штаб-кватэра карпарацыі размяшчалася ў Каліфорніі, ЗША, аднак у снежні 2020 было абвешчана, што штаб-кватэра пераедзе ў Осцін, штат Тэхас.[10]
Remove ads
Зноскі
- https://www.nyse.com/quote/XNYS:ORCL Праверана 1 снежня 2014.
- Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 7 чэрвеня 2020.
- National Software Reference Library
- The World's Biggest Public Companies, Software/Programming . Forbes. Праверана 14 студзеня 2020.
- The Global 2000 2023 (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2024. Праверана 7 лютага 2024.
- Li, Roland (December 11, 2020). "Oracle to move headquarters from California to Austin, in latest loss for Silicon Valley". San Francisco Chronicle. Праверана February 13, 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads