Sun Microsystems
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Sun Microsystems» — амерыканская карпарацыя, вытворца камп’ютараў, камп’ютарных кампанентаў, праграмнага забеспячэння і паслуг інфармацыйных тэхналогій, заснаваная 24 лютага 1982 года. У перыяд з красавіка 2009 года па студзень 2010 года была паглынута карпарацыяй «Oracle». Штаб-кватэра кампаніі знаходзілася ў Санта-Клара, Каліфорнія.
Remove ads
Прадукцыя кампаніі ўключае серверы і рабочыя станцыі на аснове працэсара SPARC уласнай распрацоўкі, а таксама на працэсарах AMD Opteron і Intel Xeon; сістэмы захоўвання дадзеных; і набор праграмных прадуктаў, што ўключае аперацыйную сістэму «Solaris», сродкі распрацоўкі, праграмнае забеспячэнне для інфраструктуры WWW і праграмы кіравання ідэнтыфікацыяй. Акрамя таго, сярод вядомых прадуктаў — платформа Java і сеткавая файлавая сістэма (Network File System, NFS).
Кампанія Sun — папулярызатар адкрытых сістэм увогуле, у тым ліку Unix, а таксама адзін з буйнейшых укладальнікаў у праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- National Software Reference Library
![]() |
Sun Microsystems на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads