Polaris Dawn
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Polaris Dawn — экспедыцыя на пілатуемым касмічным караблі Dragon 2 на калязямную арбіту[6]. Працягвалася з 10 па 15 верасня 2024 года. Місія кіравалася кампаніяй SpaceX. У гэтай місіі адбыўся першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас камерцыйнага астранаўта[7]. Polaris Dawn — першая з трох запланаваных місій па праграме Polaris, сумеснай ініцыятыве SpaceX і мільярдэра Джарэда Айзекмана[8][9].
Remove ads
Экіпаж
У склад экіпажа ўвайшоў мільярдэр Джарэд Айзекман — заснавальнік і генеральны дырэктар Shift4 Payments, які раней удзельнічаў у касмічнай місіі Inspiration4.
Запуск
Першая спроба запуску 27 жніўня 2024 года была адменена з-за ўзніклай уцечкі гелія на наземным абсталяванні[10]. Другая спроба запуску 28 жніўня была скасаваная праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў раёне прываднення карабля[11].
Запуск адбыўся 10 верасня 2024 года ў 10:23 UTC на ракеце-носьбіце Falcon 9 са стартавага комплексу LC-39A у Касмічным цэнтры Кенэдзі.
Ход місіі
За час місіі экіпаж правёў больш за 40 эксперыментаў, у т. л. медыцынскіх, а таксама пратэставаў лазерную сістэму сувязі паміж касмічным караблём і спадарожнікам Starlink[8].
11 верасня 2024 года Dragon 2 аддаліўся на 1400 км ад Зямлі — найбольшая вышыня палёту для пілатуемага касмічнага карабля пасля місій «Апалон», апошні з якіх стартавала ў снежні 1972 года[12].
Выхад у адкрыты космас
Адной з задач місіі было тэставанне ў адкрытым космасе палегчаных скафандраў EVA: гэта новая распрацоўка з лёгкіх вогнетрывалых матэрыялаў з рэгуляцыяй тэмпературы і абаронай ад мікраметэарытаў[13].
Першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас у рамках камерцыйнага касмічнага палёту адбыўся 12 верасня 2024 года. Пасля дбайнай падрыхтоўкі ўсе чатыры члена экіпажа надзелі свае скафандры. Затым карабель быў цалкам разгерметызаваны, пасля чаго Джарэд Айзекман і Сара Гіліс выйшлі з карабля для правядзення розных выпрабаванняў скафандра. Кожны з іх выхадаў заняў у сярэднім восем хвілін. Іншыя два члены экіпажа-Скот Поціт і Ганна Менон заставаліся ўнутры капсулы[14][15].
Паколькі ў капсулах Dragon 2 адсутнічаюць шлюзы для выхадаў у адкрыты космас, ва ўнутраную частку карабля Resilience былі ўнесены некаторыя змены. Былі ўсталяваныя дадатковыя балоны з азотам і кіслародам, а стыкоўны вузел быў заменены люкам з лесвіцай. Усе чацвёра астранаўтаў былі апранутыя ў скафандры, нягледзячы на тое, што толькі двое выходзілі з касмічнага карабля. Гэтая місія пабіла рэкорд па колькасці людзей, якія пабывалі ў касмічным вакууме адначасова, усталяваны трыма астранаўтамі падчас палёту «Апалона-15» падчас выхаду Альфрэда Уордэна ў адкрыты космас[16].
Завяршэнне
15 верасня ў 7:37:10 UTC спускальная капсула Dragon 2 прываднілася ля астравоў Драй-Тартугас, Фларыда.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads