Груша лясная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Груша лясная
Remove ads

Груша лясная[1] (Pyrus pyraster) — від роду Груша (Pyrus), часам разглядаецца як падвід грушы звычайнай (Pyrus communis).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя
Thumb
Кветкі
Thumb
Плады

Дрэвы дасягаюць вышыні ад 8 да 20 метраў[1], сустракаюцца таксама кусты вышынёй ад 2 да 4 метраў. Груша лясная мае шэрую, з невялікімі лускавінкамі кару. Квітнее з красавіка па май. У адрозненне ад культурных формаў па іншаму выглядаюць галіны з шыпамі[1]. Расліны могуць дасягаць ўзросту 100—150 гадоў.

Лісце круглявае ці авальнае, ля аснавання няяснаклінападобныя ці круглявае. Зверху яно бліскучае, зялёнае, знізу больш светлаафарбаванае[1].

Кветкі буйныя, белыя, 2-3 см у дыяметры, на кветканожках, сабраны ў парасонабадобныя суквецці[1].

Плады груша- ці шарападобныя[1]. Смак даўкі і кіслы, годныя ў ежу толькі пасля доўгай лёжкі[1].

Remove ads

Арэал

Ад лясной грушы былі выведзеныя сотні культурных сартоў з больш мяккімі і смачнымі пладамі. Дрэва распаўсюджана ў багатых пажыўнымі рэчывамі і цёплых пойменных лясах Цэнтральнай Еўропы, а таксама ў лесастэпавай зоне Усходняй Еўропы. Культурная форма сустракаецца паўсюдна.

Распаўсюджана ў сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі, у Крыму, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[1]. У Беларусі сустракаецца па поўдню, у цэнтры яе можна ўбачыць радзей. На поўначы краіны грушу можна ўбачыць вельмі рэдка і расце яна большай часткай на адкрытых месцах[1].

Remove ads

Выкарыстанне

Драўніна лясной грушы цяжкая, малаэластычная, але трывалая і прыдатная да паліроўкі. Можа выкарыстоўвацца пры сталярнай, такарнай і разьбяной працы. У мінулым ужывалася як імітатар эбенавага дрэва.

У міфалогіі лясную грушу ўспрымаюць як месца «гнездавання» цмокаў, ведзьмаў і дэманаў.

Зноскі

  1. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads