Quake

камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы From Wikipedia, the free encyclopedia

Quake
Remove ads

«Quake» (/kweɪk/, з англ.«дрыжыкі») — камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная «id Software» і выпушчаная 22 ліпеня 1996 года (поўная версія).

Хуткія факты Распрацоўшчыкі, Выдаўцы ...

Перад афіцыйным выпускам поўнай версіі гульні, а менавіта 24 лютага 1996 года, была выпушчана тэхналагічная дэмаверсія гульні[ru] пад назвай «QTest». У ёй не было падтрымкі адзіночнага рэжыму гульні, і частка геймплэя была яшчэ не дапрацаваная, аднак, дзякуючы прысутнасці ў гульні падтрымкі мультыплэера, літаральна за суткі ў свеце з’явіліся дзясяткі сервераў для анлайн-гульні[ru]. Затым, 22 чэрвеня 1996 года была выпушчана shareware[ru]-версія гульні, якая ўключала ў сябе толькі першы эпізод, даступная для спампоўкі з афіцыйнага сайта «id Software».

Гульня здзейсніла прарыў у 3D[ru] тэхналогіях, выкарыстоўваючы тэкстураваныя паліганальныя мадэлі персанажаў замест спрайтаў[ru], а таксама цалкам трохмерную BSP-карту замест двухмернай з інфармацыяй аб вышыні (як было ў «Doom»), тым самым рэалізуючы цалкам трохмерны свет.

Большую частку рухавічка «Quake» напісаў Джон Кармак[ru]. Гульня таксама вядомая сваім саўндтрэкам, які напісаў Трэнт Рэзнар з «Nine inch nails». Quake з’яўляецца родапачынальнікам адной з самых паспяховых гульнявых серый: у суме было прададзена больш за 4 мільёны копій «Quake», «Quake II[ru]» і «Quake III Arena». У канцы 2005 года выйшаў працяг серыі — «Quake 4[ru]», які з’яўляецца сюжэтным працягам «Quake 2».

Са з’яўленнем першага «Quake» зарадзілася паняцце «кіберспорт[ru]», узнікла шырокая супольнасць, сталі праводзіцца буйныя чэмпіянаты, а таксама ўзнікла паняцце трыкінг у дачыненні да камп’ютарных гульняў: прымяненне некаторых багаў гульні ў руху персанажа для дасягнення звышмагчымасцяў прафесійнымі гульцамі, спецыяльна адрэгуляванае ў прафесійных мадыфікацыях[ru] (гл. CPM і DeFRaG[ru]).

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads