Quercus ithaburensis
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Quercus ithaburensis — лістападнае дрэва, від сямейства букавых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Quercus ithaburensis невялікае ці сярэдняе паўвечназялёнае лістападнае дрэва, якое расце да вышыні ў 15 метраў, з круглявай кронай і часта з вузлаватым ствалом і галінамі. Лісце 4-9 см у даўжыню і 2-5 см у шырыню, авальнай формы, з 7 па 10 пар. Яно цёмна-зялёнае, глянцавае зверху і шэрае лямцавае знізу[1][2].
Мужчынскія кветкі — каташкі светла-зялёнага колеру даўжынёй да 5 см, а жаночыя кветкі — зусім невялікія, даўжынёй да 0,4 мм, растуць па 3-х на кароткіх пладаножках і апыляюцца ветрам. Цвіценне адбываецца з сакавіка па красавік на большасці арэалу. Жалуды, як правіла, авальныя, да 5 см у даўжыню і 3 см у шырыню, з плюскай, якая ахоплівае прыкладна 1/3 жолуда, з тэрмінам выспявання ў 18 месяцаў, ападаюць з дрэва ў 2-ю восень пасля апылення. Плюска пакрыта доўгіми жорсткіми друзлыми лускавінкамі, якія згорнутыя назад або эвальвентна асабліва ўздоўж краю плюскі[1][2] [3].
Remove ads
Арэал
Расце ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, паўднёва-Усходняй Італіі[4], паўднёвай Албаніі і Грэцыі[5], і ў паўднёва-заходняй Азіі, ад Турцыі на поўдзень праз Ліван, Ізраіль, Сірыю[6], і суседнюю Іарданію[7], дзе з’яўляецца нацыянальным дрэвам.
Сінонімы
Сінаніміка віду ўключае наступныя назвы[8]:
- Quercus aegilops var. ithaburensis
- Quercus aegilops subspecies ithaburensis
- Quercus macrolepis subspecies ithaburensis
- Quercus aegilops L., rejected name
- Quercus agriobalanidea Papaioann.
- Quercus cretica Bald. 1895 not Raulin ex A. DC. 1864
- Quercus echinata Lam.
- Quercus ehrenbergii Kotschy
- Quercus graeca Kotschy
- Quercus hypoleuca Kotschy ex A.DC.
- Quercus macrolepis Kotschy
- Quercus massana Ehrenb. ex Wenz.
- Quercus pyrami Kotschy
- Quercus ungeri Kotschy
- Quercus vallonea Kotschy
- Quercus vallonea A.DC.
- Quercus ventricosa Koehne
Зноскі
- Menitsky, Yu.L. (2005). Oaks of Asia. Science Publishers ISBN 1-57808-229-3.
- Altervista Flora Italiana, Quercus ithaburensis Decne. includes many photos
- Baldacci, Antonio 1895. Malpighia 9: 351—352 in Italian, as Quercus cretica
- Decaisne, Joseph 1835. Annales des Sciences Naturelles; Botanique, sér. 2 4: 348—349 description in Latin, commentary in French
- Mouterde, Paul 1966. Nouvelle Flore du Liban et de la Syrie 1: 365
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads