Rhododendron ponticum
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Rhododendron ponticum - від шматгадовых кветкавых раслін роду рададэндран (Rhododendron) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Remove ads
Назва
У англійскай мове мае назву «звычайны рададэндран» (англ.: common rhododendron).
Батанічнае апісанне
Вечназялёнае хуткарослае дрэва або вялікі куст вышынёй да 6 м. Лісце зваротна-ланцэтнае скурыстае 6-18 см, цёмнае зверху і светлае знізу. Ранняй вясной з'яўляюцца трубчастыя чырванавата-пурпурныя з жоўтымі плямамі кветкі, сабраныя ў суквецці-пучкі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Расце вакол Чорнага мора на Балканах і Іберыйскім паўвостраве на балотах і ў лясах. Выжывае ў розных умовах ад глыбокай цені да асветленых месцаў. Інвазіўны від у многіх краінах Еўропы. Выкапневыя рэшткі ў ірландскім торфе сведчаць, што расліна расла там каля 302000-428000 гадоў таму, калі клімат быў цяплейшы.
Практычнае выкарыстанне
Rhododendron ponticum адна з самых папулярных для вырошчвання дэкаратыўных раслін у Еўропе.
Ядавітасць
Мёд рададэндрану змяшчае андрамедатаксін можа быць атрутны для людзей. Андрамедатаксіны вылучаюцца раслінамі для абароны ад насякомых. Большасць атрутных раслін не вылучае яд у нектар, паколькі ён можа адпужваць апыляльнікаў. Аднак некаторыя расліны такія як рададэндран і кафейнае дрэва (Coffea) па невядомых прычынах прадукуюць яд у нектар. Даследаванні на чмялях (Bombus terrestris) паказалі, што доўгае кармленне атрутай рададэндрану не прычыняе ім шкоды. Аднак пчолы паміралі праз гадзіну пасля паглынання яду. Паводзіны Andrena scotica змяняюцца пад дзеяннем атруты, яны трацілі больш часу на палёт і чыстку сябе.
У мінулым атрутны мёд рададэндрану выкарыстоўвалі для ваенных мэтаў. Напрыклад, цар Мітрыдат VI Еўпатар загадаў пакінуць соты з мёдам на шляху падступаючай рымскай арміі на чале з Пампеем Вялікім у 65 годзе да н.э. Атручаных мёдам рымскіх салдат выразала армія Мітрыдата[1].
Remove ads
Галерэя
Зноскі
- Hidden poisons in rhododendron nectar | Kew . www.kew.org. Архівавана з першакрыніцы 23 квітня 2019. Праверана 23 красавіка 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads