Ribes burejense
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ribes burejense — від раслін сямейства агрэставых[1][2].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовы куст. У залежнасці ад асаблівасцяў сартоў і глебава-кліматычных умоў вышыня куста дасягае 2 метры. Форма куста можа быць моцнаразгалінаванай і амаль слацца па зямлі ці амаль прамой[3].
Арэал
Расліна паходзіць з умеранага поясу Азіі. Сустракаецца ў Манголіі, на Далёкім Усходзе Расіі, у Карэі і Кітаі[4].
Хімічны склад
Ягады Ribes burejense утрымліваюць 6-12 % цукроў (фруктозы 3,34 — 6,08 %, глюкозы 2,4 — 5,09 % і цукрозы 0,3 — 0,87 %), кіслотнасць складае 0,4 — 0,74 %, пераважае лімонная кіслата. Расліна багатая на пекцінавыя рэчывы, утрымлівае значную колькасць вітаміну С, таксама маюцца вітаміны групы В і правітамін А[3].
Таксанамія
Від Ribes burejense ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | від Ribes burejense | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | семейство Агрэставыя | род Парэчкі |
||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 150 відаў | |||||||||||
Значэнне і выкарыстанне
Каштоўны хімічны склад спелых ягад робіць яго карысным для ўжывання ў свежым выглядзе ў дыетычных і лекавых мэтах[3].
У медыцыне
Спелыя ягады карысныя пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, пры парушэнні абмену рэчываў, асабліва пры лішняй вазе. Яго рэкамендуюць ужываць у ежу пры захворванні нырак і мачавога пузыра, пры малакроўі, для ўмацавання крывяносных сасудаў, пры некаторых кожных захворваннях і авітамінозе[3].
Remove ads
Зноскі
- F. Schmidt, 1868 In: Mem. Acad. Imp. Sci. Saint Petersbourg (Ser. 7) 12(2): 42
- Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Крыжовник дальневосточный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 71-73. — 200 с. — 130 000 экз.
- Паводле сайта GRIN (гл. у картцы расліны)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads