Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт (Варшава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт (польск.: SWPS Uniwersytet Humanistycznospołeczny) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Варшаве.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Навучанне ажыццяўляе па 35 кірунках на першай, другой і трэцяй ступені вышэйшай адукацыі на 8 факультэтах, у тым ліку 4 у іншых гарадах - ва Уроцлаве, Познані, Сопаце і Катавіцах. Універсітэт мае права надання вучоных ступеняў доктара філасофіі у галіне юрыдычных навук, сацыялагічных навук, псіхалогіі, літаратуразнаўства і навук аб культуры і рэлігіі, а таксама вучоных ступеняў доктара хабілітаванага ў галіне юрыдычных навук, псіхалогіі і навук аб культуры і рэлігіі. У 2015 годзе вучэльня атрымала статус універсітэта. Да ліпеня 2019 года ўніверсітэт надаў 300 доктарскіх ступеняў, 74 ступені доктара хабілітаванага і завяршыў 8 спраў аб прысваенні звання прафесара.
Заснавальнікамі універсітэта былі супрацоўнікі Інстытута псіхалогіі Польскай акадэміі навук - прафесар Анджэй Эліяш, прафесар Збігнеў Петрасіньскі і прафесар Януш Рэйкоўскі. Да 2015 года вучэльня мела назву Вышэйшай школы сацыяльнай псіхалогіі (польск.: Szkoła Wyższa Psychologii Społecznej, SWPS), на згадку аб чым гэтая абрэвіятура захавана ў сучаснай назве ўніверсітэта.
Remove ads
Структура
- Факультэт псіхалогіі
- Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
- Факультэт правазнаўства
- Філіял ва Уроцлаве
- Факультэт псіхалогіі і права ў Познані
- Факультэт псіхалогіі ў Катавіцах
- Факультэт псіхалогіі ў Сопаце
- Інстытут гуманітарных навук
- Інстытут сацыяльных навук
- Інстытут праектавання
- Інстытут права
- Інстытут псіхалогіі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт (Варшава)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads