Скабіёза галубіная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Скабіёза галубіная
Remove ads

Скабіёза галубіная, скабіёза галубковая (Scabiosa columbaria) — кветкавая расліна роду Скабіёза (Scabiosa) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 40—90 см і кароткім карэнішчам. Сцябловае лісце супраціўнае, двойчыперыстарассечанае, прыкаранёвае — лірападобна-перыстанадрэзанае або амаль суцэльнае, на чаранках, сабрана ў разетку. Кветкі двухполыя, светла-блакітныя або чырванавата-ліловыя, у галоўчатым суквецці, якое нагадвае кошык складанакветных. Агульнае кветаложа пакрыта лускападобнымі прыкветнікамі. Плод — глыбокавасьмібаразнаватая апушаная сямянка.

Remove ads

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырана ў Еўразіі. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Расце на парослых хмызняком пераўвільготненых лугавінах у далінах рэк, на сырых узлесках, ускрайках балот.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў ліпені-верасні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і фарбавальная расліна.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads