Паслён чорны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паслён чорны[1] (Solánum nígrum) — расліна сямейства Паслёнавых, від роду Паслён (Solanum), якое паходзіць з Еўразіі і інтрадукавана ў Амерыку і Аўстралію.
Remove ads
Назва
Паслён чорны, гузічнік, залоцнік, ліснік, лістнік[2], плісклён[1], ягады воўчыя, якады сабачыя, ягады свіныя[3][4], гліснік[5].
Батанічнае апісанне

Куст з прамым сцяблом вышынёй 10—120 см. Лісце простае, без прылісткаў, чарговае, чарашковае, яйкападобнае або падоўжана-яйкападобнае завостранае, з суцэльным краем або выемкава-зубчастае, 11—13 см даўжынёй і 6—8,5 см шырынёй.
Кветкі белыя зоркападобныя, сабраны па тры — восем у бакавыя паўпарасонікі. Тычынак пяць, песцік адзін, пялёсткаў пяць (зрослых), калякветнік двайны. Вяночак 6—7 мм у папярочніку, колападобны, з яйкападобна-ланцэтнымі долямі. Цвіце з другой паловы лета да глыбокай восені. Плод — шарападобная чорная ягада памерам 8—10 мм, якая спее ў жніўні — кастрычніку.
Манакарпік.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
У Расіі распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі (акрамя тайговай і тундравай зон), на Каўказе, на поўдні Сібіры.
Расце на сметніках, каля жылля і дарог, па берагах вадаёмаў, у поймавых і прыбярэжных хмызняках, на ўзлесках і палянах. Святлолюбівая ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[6].
Хімічны склад
Трава і няспелыя плады паслёну чорнага ўтрымліваюць атрутны алкалоід саланін, які прысутнічае ў форме глікаалкалоіду саланіну.
Парасткі і плады ўтрымліваюць сапаніны, дубільныя рэчывы. Асабліва шмат дубільных рэчываў у каранях (да 6 %).
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

У некаторых краінах, асабліва ў Індыі і Эфіопіі, а таксама ў Расіі спелыя ягады паслёну чорнага ўжываюцца ў ежу.
Саспелыя плады ядуць сырымі, робяць начынкі для пірагоў, вараць варэнне, павідла і кісялі.
У маладым лісці ўтрыманне алкалоідаў нязначнае, на Каўказе іх ужываюць замест шпінату.
У народнай медыцыне ўжываецца як адхарквальны, мачагонны сродак і як сродак ад рэўматызму.
Ягадамі па розных пратравах афарбоўваюць тканіны ў карычневы, шэры, блакітны і сіні колеры.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- Паслён чёрный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads