Буразубка сярэдняя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Буразубка сярэдняя
Remove ads

Буразу́бка сярэ́дняя[1] (Sorex caecutiens) — млекакормячая жывёла роду Буразубкі (Sorex) сямейства Землярыйкавыя (Soricidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Даўжыня цела 5—7, хваста каля 4 см. Важыць 4—7 г. Поўсць кароткая, аксаміцістая, на спіне і баках бура-каштанавая. Бруха брудна-бялёсае. Хвост зверху бура-каштанавы, знізу — шараваты.

Жыве ў лясным подсціле ў месцах з вільготнай мяккай глебай, па зарослых берагах вадаёмаў. Распаўсюджана ў таежнай зоне Еўразіі і ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі на тэрыторыі Беларусі рэдкая. Размнажаюцца з красавіка па верасень. Дзіцянят 2—4, часцей за ўсё 7—8.

Корміцца насякомымі, іх лічынкамі і кукалкамі. Карысная лясной гаспадарцы жывёла[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads