Плюшчай скучаны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плюшчай скучаны[1][2] (Sparganium glomeratum) — від кветкавых раслін роду Плюшчай (Sparganium) сямейства Рагозавыя (Typhaceae).
Remove ads
Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом. Лісце шырокае, даўжэй сцябла, з ніжняга боку з крылатым вострым кілем. Суквецце простае, з 3—6 жаночымі і звычайна 1 (радзей 2) мужчынскай галоўкай. Жаночыя галоўкі звычайна сядзячыя, збліжаныя, уверх згрупаваны, рэдка ніжняя на ножцы і адсунуты ад іншых. Мужчынская галоўка звычайна прылягае да верхняй жаночай. Пылавікі вельмі дробныя, даўжынёй 0,5—0,75 мм, лычык кароткі, даўжынёй 0,5—0,75 мм. Плод з перацяжкай ніжэй сярэдзіны, даўгавата-эліптычныя, паступова звужаны ў кароткі носік, на ножцы[3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўразіі ад Усходняй і Паўночнай Еўропы да Кітая і Японіі, а таксама на поўдні Канады і на поўначы ЗША[4].
Расце на балотах, берагах рэк, азёр[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 229.
- www-sbras.nsc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 18 верасня 2019. (руск.)
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads