Рагозавыя
сямейства раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагозавыя, Пухоўкавыя (Typhāceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Метлюжкакветныя (Poales)[1][2]. Упершыню вылучана французскім батанікам Антуанам Ларанам дэ Жусье.
Remove ads
Сістэматыка
У склад сямейства ўключаюць два рода раслін[2][3]:
- Рагоз (Typha) (уключаны ў манатыпную трыбу Typheae)
- Плюшчай (Sparganium) (уключаны ў манатыпную трыбу Sparganieae)
Часам сямейства Рагозавыя лічаць манатыпным з адзіным родам Рагоз[4][5], а род Плюшчай вылучаюць у асобнае сямейства Плюшчайныя (Sparganiaceae)[6][7]. Да цяперашняга часу Sparganiaceae звычайна лічыцца сінонімам Typhaceae[8].
Распаўсюджанне, агульная характарыстыка
Прадстаўнікі распаўсюджаныя ад умераных да трапічных шырот[5].
Падзел абодвух родаў адбыўся 89 млн гадоў таму. Аднадомныя расліны, якія растуць у водным асяроддзі. Кветкі вельмі дробныя, сабраныя ў шчыльныя суквецці. Плады не раскрываюцца, насенне пылападобнае[9].
Зноскі
- Рогозовые — семейство Typhaceae — Перечень родов — Плантариум Архівавана 15 кастрычніка 2019.
- Angiosperm families — Typhaceae Juss Архівавана 3 студзеня 2007.
- Sparganium information from NPGS/GRIN . Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
- Ежеголовниковые — семейство Sparganiaceae — Перечень родов — Плантариум Архівавана 15 кастрычніка 2019.
- Sparganiaceae information from NPGS/GRIN . Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2014. Праверана 8 лістапада 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads