Spasim
трохмерная шматкарыстальніцкая камп’ютарная гульня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Spasim» (скарачэнне ад «space simulation», бел.: Касмічны сімулятар) — трохмерная шматкарыстальніцкая камп’ютарная гульня, распрацаваная Джымам Боўэры для камп’ютарнай сістэмы PLATO і выпушчаная ў сакавіку 1974 года. У гульні могуць удзельнічаць да 32 чалавек, якія падключыліся па сетцы (4 планетарныя сістэмы, у кожнай з якіх можа знаходзіцца не больш за 8 гульцоў). Гульцы кіруюць касмічнымі караблямі, перамяшчаючыся ў віртуальнай касмічнай прасторы; іх пазіцыі абнаўляюцца прыкладна кожную секунду.[1] Караблі перамяшчаюцца ў палярнай сістэме каардынат, прычым гульцам неабходна вылічваць правільныя каардынаты для перамяшчэння — з прычыны гэтага праграма лічылася не толькі гульнявой, але і навучальнай. Вялікі ўплыў на «Spasim» аказала «Empire », іншая шматкарыстальніцкая гульня для PLATO.
Джым Боўэры сцвярджаў, што «Spasim» з’яўляецца першым трохмерным шматкарыстальніцкім шутарам і прапаноўваў узнагароду ў 500 долараў таму, хто змог бы абвергнуць гэтае сцвярджэнне. Аднак «Gamasutra » адзначае, што гэтае сцвярджэнне ўяўляецца спрэчным: у 1973 годзе ў даследчым цэнтры Эймса была створана праграма «Maze War», у якой гульцы маглі перамяшчацца па трохмерным лабірынце і страляць.
Remove ads
Зноскі
- Spasim (1974) The First First-Person-Shooter 3D Multiplayer Networked Game (англ.). Web.archive.org (10 красавіка 2001). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2001. Праверана 8 чэрвеня 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads