Стаўрыказаўр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стаўрыказаўр
Remove ads

Стаўрыказаўр (лац.: Staurikosaurus) — манатыпны род тэраподаў позняга трыясавага перыяду з сямейства Herrerasauridae[1], адзін з першых дыназаўраў планеты. Адзіны від у родзе — Staurikosaurus pricei.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Паходжанне назвы

Радавое імя дыназаўра «стаўрыказаўр» звязана з назвай сузор'я Паўднёвы Крыж, намаляванага на гербе Бразіліі і бачнага толькі ў Паўднёвым паўшар'і, як сведчанне рэдкіх знаходак дыназаўраў у Паўднёвым паўшар'і. Відавае імя pricei прысвечана бразільскаму палеантолагу Л. І. Прайсу (англ.: Llewellyn Ivor Price), які знайшоў шкілет стаўрыказаўра.

Апісанне

Стаўрыказаўр жыў у карнійскім веке верхняга трыясавага перыяду, каля 225 млн гадоў таму. Ён дасягаў даўжыні 2,25 м і вышыні 80 см і важыў каля 30 кг[2]. Адзіная знаходка стаўрыказаўра вельмі не поўная: складаецца з большай часткі хрыбетніка, фрагментаў ног і ніжняй сківіцы. Рэстаўрацыя стаўрыказаўра выконвалася зыходзячы са здагадкі, што дыназаўр на світанку эпохі не мог быць вельмі складаным і мець вузкаспецыялізаваныя органы. Таму стаўрыказаўра малююць звычайна з простымі пяццю пальцамі пярэдніх і задніх канечнасцяў[3]. Аднак знойдзеных фрагментаў дастаткова, каб судзіць аб тым, што стаўрыказаўр быў даволі хуткім драпежнікам.

Remove ads

Зноскі

  1. Nesbitt, S. J., Smith, N. D., Irmis, R. B., Turner, A. H., Downs, A., and M. A. Norell. 2009.
  2. Grillo, O. N. and Azevedo, S. A. K. (2011).
  3. "Staurikosaurus.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads