Сверцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сверцыя, Трыпутнік[1] (Swertia) — род травяністых кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Remove ads
Назва
Род быў названы Карлам Лінеем у гонар галандскага мастака і садоўніка Эмануэля Сверта (1552—1612).
Батанічнае апісанне
Прадстаўнікі роду — карэнішчавыя шматгадовыя травы.
Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, не знікаючае. Сцябловае лісце звычайна супраціўнае, радзей чарговае.
Кветкі 4-5-членныя, сабраны на канцы парасткаў у гронкападобнае, галоўчатае або парасонікавае суквецце. Вяночак колападобны, пялёсткі амаль свабодныя, афарбаваныя ў белы, жоўты або сіні колер. Тычынкі шырокія, з жаўтлявымі або блакітнаватымі ніцымі пылавікамі. Песцік кароткі, лычык двухраздзельны, слупок можа зусім адсутнічаць. Завязь аднагнёздавая.
Плод — каробачка са шматлікім насеннем, пры паспяванні раскрываюцца двума створкамі. Насенне пляскатае або выпуклае, вуглаватае, у некаторых відаў з крылцам.
Remove ads
Таксанамія
Сінонімы
- Agathotes D.Don ex G.Don, 1837
- Anagallidium Griseb., 1838
- Blepharaden Dulac, 1867
- Henricea Lem., 1824
- Kingdon-Wardia C.Marquand, 1929
- Monobothrium Hochst., 1844
- Ophelia D.Don ex G.Don, 1837
- Rellesta Turcz., 1849
- Sczukinia Turcz., 1840
- Stellera Turcz., 1840, nom. illeg.
- Swertopsis Makino, 1891
- Synallodia Raf., 1838
- Tesseranthium Kellogg, 1862
Віды
Род уключае больш за 80 відаў. Некаторыя з іх:
- Swertia gonczaroviana Pissjauk., 1961, nom. nov.
- Swertia graciliflora Gontsch., 1933
- Swertia marginata Schrenk, 1842
- Swertia perennis L., 1753 — Сверцыя шматгадовая, ці Сверцыя многагадовая, ці Трыпутнік
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads