Жывакост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жывакост[1][2] (Sýmphytum) — род шматгадовых лясных травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), якое ўключае больш за 25 відаў. Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе ад Заходняй Азіі да Брытанскіх астравоў і ў Паўночнай Афрыцы[3]. Расце на вільготных ўрадлівых глебах, часта па берагах рэк, ручаёў.
Remove ads
Апісанне
Дасягае ў вышыню больш за метр. Каранёвая сістэма буйная з тоўстымі галінастымі каранямі з шматлікімі атожылкамі. Карані звонку цёмныя, амаль чорныя, усярэдзіне — белыя, сакавітыя, лоевыя навобмацак. Сцёблы прамыя, тоўстыя, з разгалістымі галінамі, пакрытыя валасінкамі. Лісце яйкападобнай формы, буйное, чаргаванае, завастраецца да верхавіны. Кветкі — званочкі, сабраныя на верхавіне сцябла і галінках у гронкападобныя суквецці, колер — фіялетава-пурпуровы, ружова-чырвоны. Час красавання — май—ліпень. Апыляецца, галоўным чынам, пчоламі і чмялямі[3]. Плод складаюцца з чатырох аднанасенных гладкіх і бліскучых арэшкаў, спеюць у ліпені—верасні.
Remove ads
Некаторыя віды
- Symphytum asperum Lepech. — Жывакост жорсткі, ці Жывакост цвёрды. Расце на Каўказе. Лекавая і кармавая расліна[3].
- Symphytum officinale L. — Жывакост лекавы[4]. У каранях і карэнішчах утрымліваюцца алкалоіды і дубільныя рэчывы, выкарыстоўваемыя ў медыцыне і ветэрынарыі[3].
- Symphytum tauricum Willd. — Жывакост крымскі
- Symphytum caucasicum M.Bieb. — Жывакост каўказскі
Некаторыя віды жывакосту — фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны[3].
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- Напісанне Жывакост у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 453.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 421. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
- Назва Жывакост лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads